25 красавiка 2024, Чацвер, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі 22 прадпрыемстваў выставяць для абмену на чэкі «Маёмасць»

16
Акцыі 22 прадпрыемстваў выставяць для абмену на чэкі «Маёмасць»
ФОТА: EURORADIO.FM

Акцыі 12 прадпрыемстваў з гэтага спісу будуць абменьвацца па ўсёй краіне.

Дзяржаўны камітэт маёмасці з 25 ліпеня дадаткова накіроўвае акцыі 22 прадпрыемстваў для абмену на іменныя прыватызацыйныя чэкі «Маёмасць». Адпаведная інфармацыя размешчаная на сайце камітэта.

У спіс увайшлі такія прадпрыемствы, як «Полацкшкловалакно», «Бярозабудматэрыялы», «Гродзенскі шклозавод», прадпрыемства «Нярудпрам», «Брэсцкі радыётэхнічны завод».

Акцыі 12 прадпрыемстваў з гэтага спісу будуць абменьвацца па ўсёй краіне, яшчэ 10 – у межах абласцей і Менска. Абмен адбываецца ў адасобленых падраздзяленнях «Беларусбанка» паводле месца жыхарства.

Згодна з пастановай урада ад 1 лютага 2016 года, тэрмін абарачэння чэкаў «Маёмасць» падоўжаны да 30 чэрвеня 2019 года.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках