23 красавiка 2024, aўторак, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вялікабрытаніі могуць правесці паўторны рэферэндум аб сяброўстве ў ЕЗ

2
У Вялікабрытаніі могуць правесці паўторны рэферэндум аб сяброўстве ў ЕЗ

Лідар партыі «Ліберальныя дэмакраты» заявіў, што ў краіне могуць выспець варункі для правядзення паўторнага рэферэндуму.

Новы лідар брытанскай партыі «Ліберальныя дэмакраты» Вінс Кейбл не выключыў, што ў Злучаным Каралеўстве могуць выспець варункі для правядзення паўторнага рэферэндуму аб далейшым сяброўстве краіны ў Еўрапейскім звязе, які б паклаў канец працэсу Brexit.

Пра гэта ён заявіў у нядзелю ў інтэрв'ю тэлеканалу Sky News, даўшы ў той жа час зразумець, што нерэальна проста так скасаваць вынік леташняга рэфэрэндуму, перамогу на якім атрымалі прыхільнікі выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ, паведамляе informator.news.

«Рэферэндум быў праведзены, і мы не можам не выяўляць павагі да яго вынікаў, але цяпер мы пачакаем, якімі будуць наступствы. Вядома, можа быць, усё абладзіцца найлепшым чынам, бо усё магчымае. Але я думаю, што гэта малаімаверна. Я мяркую, што эканамічныя наступствы стануцца самымі згубнымі, і грамадская думка пачне зрушвацца ў іншы бок», - заўважыў палітык.

Лідар ліберал-дэмакратаў дадаў: «Калі гэта адбудзецца, то людзі пачнуць імкнуцца да таго, што я называю exit from Brexit («выхадам з Brexit»). І ўжо ў гэтым кантэксце правядзенне другога рэфэрэндуму стане дарэчным», - выснаваў Кейбл, які заўсёды быў перакананым прыхільнікам еўраінтэграцыі Вялікабрытаніі.

Раней Вялікабрытанія папярэдзіла Брусэль, што пасля Brexit яна можа адправіць назад у краіны Еўразвязу радыеактыўныя адкіды, якія раней адпраўляліся ў Злучанае Каралеўства для перапрацоўкі і захоўвання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках