25 красавiка 2024, Чацвер, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пол Гобл: Пуцін выракае сябе на паразу

10
Пол Гобл: Пуцін выракае сябе на паразу
УЛАДЗІМІР ПУЦІН

Расейскі лідэр знішчыць і сябе, і сваю краіну ў працэсе сваёй агрэсіі, мяркуе амэрыканскі палітолаг Пол Гобл.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін марыць узнавіць былы Савецкі Саюз, ажыццяўляючы агрэсію супраць суседніх краін, аднак гэта для яго скончыцца паразай. Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю "Апострофу" амэрыканскі палітолаг Пол Гобл.

На ягоную думку, апошнімі ваеннымі канфліктамі ў Грузіі і Украіне Пуцін паказвае, што працуе ў кірунку вяртання да СССР.

"Думаю, Уладзімір Пуцін хацеў адрадзіць Савецкі Саюз, пачынаючы з 1991 года. Мяркую, што ён так ніколі і не прыняў тое, што засталося пасля раскідання СССР. Тое, што мы бачым у Крыме і на Данбасе, з'яўляецца дырэктыўным наступствам гэтага. Азіраючыся на замарожаныя канфлікты і потым на ваенную дзейнасць расейцаў для забеспячэння незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ад Грузіі, хоць яна нікім сур'ёзна і не прызнаная, - я думаю, спадар Пуцін працягне працу ў гэтым кірунку. Мне здаецца, ён асуджае сябе на паразу. Але думаю, што ён не бачыць ніякага іншага шляху наперад", - сказаў Гобл.

Ён адзначыў, што Пуцін знішчыць і сябе, і сваю краіну ў працэсе сваёй агрэсіі.

"Адна з вялікіх праблем спадара Пуціна - не толькі для яго самога, але і для ўсіх - гэта тое, што ў яго няма ніякага бачання будучыні: ён мае толькі бачанне мінуўшчыны. І ён не можа з поспехам зацягнуць сваю краіну і астатні свет у гэтую мінуўшчыну. Ён рызыкуе скончыць тым, што знішчыць сябе і сваю краіну падчас гэтага працэсу", - падкрэсліў амэрыканскі палітолаг.

Нагадаем, кагадзе сам Уладзімір Пуцін заявіў, што называе ваенны канфлікт з прарасейскімі ваеўнікамі на Данбасе "крызісам" і мяркуе, што ён будзе доўжыцца датуль, пакуль не вычарпаецца трыванне ўкраінцаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках