28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэакцыя на «ўкраінскія» разлікі Сямашкі: Гэта як тры кавуны з «Ледніковага перыяду»

24
Рэакцыя на «ўкраінскія» разлікі Сямашкі: Гэта як тры кавуны з «Ледніковага перыяду»

Віцэ-прэм'ер гатовы падвоіць абарачэнне з Украінай: толькі экспарт трактароў можа вырасці ў некалькі разоў.

Павелічэнне тавараабарачэння ў Беларусі з Украінай цягам двух гадоў да 8 млрд даляраў рэальнае, толькі экспарт трактароў можа вырасці ў некалькі разоў, заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка ў эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала АНТ.

Ён адзначыў, што толькі ў ходзе нядаўняга візіту беларускай дэлегацыі на чале з Лукашэнкам у Кіеў заключаныя кантракты на 68 млн даляраў. Асноўнымі таварнымі пазіцыямі сталі нафтапрадукты, нафтахімія (толькі ўгнаенняў мяркуецца паставіць на 30 млн даляраў), МАЗы, БелАЗы, трактары МТЗ (сума кантракту 10 млн даляраў).

Сямашка падкрэсліў, што эканомікі дзвюх краінаў шмат у чым узаемадапаўняльныя:

– Украіна заўсёды называлася жытніцай – яна можа вырабляць за год 90–95 млн тонаў збожжа, а вырабляе 38–45 млн тонаў, толькі летась было блізу 50 млн), гэта значыць палова ад магчымага. А без новай тэхнікі, у тым ліку без беларускай, гэта немагчыма.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што будаўніцтва ўласнага завода заняло б каля сямі гадоў і каштавала б мільярды, а перааснасціць парк можна значна хутчэй, тым больш з улікам таго, што Беларусь субсідуе стаўкі ў крэдытах, стымулюючы продажы, піша «Салідарнасць».

Стаўкі субсідуе і Кіеў, і краіны могуць у некалькі разоў павялічыць узаемныя пастаўкі. Напрыклад, паводле словаў Сямашкі, украінскі парк трактароў складае 200 тысячаў штук і знос яго – блізу 90%. Для абнаўлення парку патрабуецца 20 тысячаў трактароў за год, а Менск пастаўляе цяпер 3–3,5 тысячы.

– У 3–4 разы можна пастаўкі нарасціць, – прыкінуў Сямашка. – Ва Украіне працуе сёння сем зборачных вытворчасцяў, і ім трэба выходзіць на пэўны ўзровень лакалізацыі, каб прадукцыя атрымлівала бюджэтныя субсідыі.

Яшчэ шэсць прадпрыемстваў – у Беларусі з украінскім удзелам.

Фарумчане ўжо абмяркоўваюць планы ўрада. Больш схіляючыся да таго, што яны занадта аптымістычныя:

«Беларусь гатовая вырабляць гэтыя 20 тысячаў трактароў за год? Або лічбы проста з галавы ўзятыя? Наш урад, як часта бывае, шмат хоча і малюе вельмі аптымістычныя планы, але чамусьці выходзіць неяк наадварот. Парадоксы».

«Ключавыя словы “гатовы”, “можа”. А паводле факта кантрактаў усяго на 68 млн».

«Цікава, чым расплачвацца будуць адзін з адным? Напэўна бартар і ўзаемазалік».

«Тэарэтычна гучыць нядрэнна. Паглядзім, што будзе практычна».

«68 млн. Так абнадзеілі? Нешта мне гэта нагадала тры кавуны з “Ледніковага перыяду”, якімі птушачкі збіраліся пракарміцца ўвесь ледніковы перыяд».

«Чарговая казка пра шэрага бычка... Прыбытак павялічвайце!»

«Дакіраваліся, што цяпер толькі задачы на павелічэнне паставак у краіны трэцяга свету і краіны ў ваенным становішчы спрабуем развязваць».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках