28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Brutto&Ляпіс выступяць на фестывалі феерверкаў з піратэхнічным шоу

Brutto&Ляпіс выступяць на фестывалі феерверкаў з піратэхнічным шоу
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Чатыры маштабныя шоу пройдуць у жніўні ў гарналыжным комплексе «Лагойск».

Міжнародная каманда піратэхнікаў прыступіла да падрыхтоўкі чатырох маштабных шоу, якія пройдуць 26 жніўня ў гарналыжным комплексе «Лагойск». Як паведамілі арганізатары, першае піратэхнічнае шоу рыхтуе беларуская каманда супольна з гуртом Brutto&Ляпіс, піша tut.by.

Прафесіяналы відовішчных пастановак збяруцца на «Навальніцы» гэтым летам. Сёння стала вядома, што першае піратэхнічнае шоу рыхтуе беларуская каманда, якая ўдзельнічала ў пастаноўцы піратэхнічнага шоу для гурта «Rammstein».

Наступныя тры каманды рыхтуюць панарамныя музычныя феерверкі, якія будуць ацэньваць прафесійнае журы і гледачы. Сярод самых актыўных гледачоў пройдзе розыгрыш сертыфіката на прафесійны феерверк.

Пляцоўка фестывалю чакае гасцей з 12-й. Да афіцыйнага адкрыцця, якое стартуе а 20-й, арганізатары рыхтуюць забаўляльную праграму: холі-фэст, майстар класы ад спартовых клубаў, лазертаг, скаладром, паласа перашкодаў, лучны цір, канатная дарога і атракцыёны на вадзе.

А яшчэ тут разгорнецца інтэрнацыянальны фудкорд ад удзельнікаў фестываляў вулічнай ежы, з'явіцца пляжная зона з дыджэем і лаўнж-зона з кальянаў.

Музычную частку фестывалю адкрыюць групы Мантана і Нагуаль. Цвіком праграмы стане выступ гурта Brutto & Ляпіс, лідар якой Сяргей Міхалок з'яўляецца добрым талісманам для фестывалю, падтрымліваючы ягоны фармат і статус.

Месца правядзення – ДСАК «Лагойск»

Час: 12-я – 23.30

Квіткі: да 24 жніўня – 25 руб., сямейны (2 дарослыя + 3 дзяцей) – 40 руб., групавы (5 чалавек) – 100 руб., дзецям да 12 гадоў у суправаджэнні бацькоў – бясплатна.

У дзень мерапрыемства квіткі можна набыць ля ўваходу на фестываль, кошт іх вырасце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках