18 красавiка 2024, Чацвер, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cтало вядома, калі БелАЭС будзе ўведзеная ў эксплуатацыю

22
Cтало вядома, калі БелАЭС будзе ўведзеная ў эксплуатацыю

«Расатам» назваў дату ўвядзення Астравецкай АЭС у дзеянне.

Усю Беларускую атамную электрастанцыю плануецца ўвесці ў дзеянне летам 2020 года. Пра прытрымліванне гэтым абавязацельніцтвам сёння на сустрэчы з Лукашэнкам заявіў генеральны дырэктар Дзяржаўнай карпарацыі ў атамнай энэргіі «Расатам» Аляксей Ліхачоў, піша tut.by.

«Мы ўчора працавалі ўвесь дзень на станцыі, абмеркавалі становішча справаў. Гатовыя справаздачыцца падрабязна, – сказаў Аляксей Ліхачоў. – Мы зыходзім з абавязальніцтваў "Расатама" ўсю станцыю ўвесці ў дзеянне летам 2020 года».

Гендырэктар «Расатама» падзякаваў беларускаму боку за пастаянную ўвагу да будаўніцтва БелАЭС. «Мы гэта адчуваем, адчуваюць і нашыя будаўнікі, якія працуюць тут, у Беларусі», – сказаў ён.

Аляксей Ліхачоў нагадаў пра размову Лукашэнкі з прэзідэнтам Расеі ў канцы траўня 2012 года, калі стартаваў праект. «Вы тады сказалі, што задача – пабудаваць самую бяспечную, самую сучасную станцыю ў Еўропе. І "Расатам" дзейнічае зыходзячы з гэтай вашай устаноўкі. Сапраўды, гэта новае пакаленне ў бяспецы (3+). У свеце такіх аналагаў няма», – заявіў Аляксей Ліхачоў.

Нагадаем, што будаўніцтва БелАЭС праходзіць з парушэннем усіх міжнародных нормаў, падчас будаўніцтва пастаянна адбываюцца надзвычайныя здарэнні.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках