18 красавiка 2024, Чацвер, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выпускнік абстраляў школу ў Баранавіцкім раёне

5
Выпускнік абстраляў школу ў Баранавіцкім раёне

16-гадовы школьнік абстраляў школу з пнеўматычнай зброі.

У Баранавіцкім раёне навучэнец ліцэя абстраляў з пнеўматыкі вокны школы, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Ілля Помін.

У Баранавіцкі РАУС раніцай 21 ліпеня звярнуўся намеснік дырэктара Жамчужынскай сярэдняй школы. Яна паведаміла, што невядомы пашкодзіў 11 шклопакетаў будынка ўстановы адукацыі. Праваахоўнікі вызначылі, што, выкарыстоўваючы пнеўматычны пісталет, хуліганства здзейсніў мясцовы жыхар 2000 года нараджэння. У цяперашні час малады чалавек з'яўляецца навучэнцам Навамышскага дзяржаўнага вытворчага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.

Зламыснік затрыманы, пнеўматыка ў яго канфіскаваная. У дачыненні да ліцэіста распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт. 339 КК (хуліганства). Яму пагражае пакаранне ў выглядзе грамадскіх або папраўчых працаў, або штрафу, або арышту на тэрмін да шасці месяцаў ці да трох гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках