25 красавiка 2024, Чацвер, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: На БелАЭС з'явіліся «вузкія месцы»

20
Лукашэнка: На БелАЭС з'явіліся «вузкія месцы»

Дыктатар распавёў пра свае фобіі, звязаныя з будаўніцтвам Астравецкай АЭС.

Лукашэнка назваў будаўніцтва БелАЭС важным пытаннем як з гледзішча эканамічнага, так і палітычнага, маральнага:

– Нам не проста далася пастанова пра будаўніцтва атамнай электрастанцыі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Фобіі былі вельмі моцныя, але мы здолелі пераканаць насельніцтва, што за гэтым будучыня. Гэта па-першае. Па-другое, гэта самыя высокія тэхналогіі. У шэраг з касмічнымі, IT-тэхналогіямі, лічбавай эканомікай – за імі будучыня – я стаўлю і будаўніцтва атамнай станцыі, – заявіў Лукашэнка. – Мы аддаем вельмі сур'ёзную ўвагу будаўніцтву. Дастаткова сказаць, што я дэталёва прысвечаны ў планы будаўніцтва станцыі і ход гэтага будаўніцтва.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што нядаўна быў прызначаны памочнік прэзідэнта, які адказвае за ажыццяўленне нацыянальных праектаў.

– Гэта ўзровень нацыянальнага праекта нароўні з іншымі, якія мы ажыццяўляем, – іх блізу дзясятка. Гэта вельмі затратныя праекты. Таму мы надаём гэтаму сур'ёзную ўвагу, – падкрэсліў Лукашэнка.

Паводле словаў Лукашэнкі, тэма будаўніцтва станцыі таксама пастаянна абмяркоўваецца падчас ягоных сустрэчаў з прэзідэнтам Расеі.

– Мы абмяркоўваем будаўніцтва атамнай станцыі і ўважліва кантралюем не толькі ход будаўніцтва, але і коштавыя параметры. Прэзідэнта Расеі вельмі цікавіць гэтае пытанне, – адзначыў Лукашэнка. – Сённяшняя сустрэча вельмі важная для таго, каб яшчэ раз абмеркаваць пытанні будаўніцтва атамнай станцыі, ліквідаваць некаторыя вузкія месцы, якія, натуральна, пры такіх велізарных будоўлях маюць месца. І шэраг іншых пытанняў, якія вы мяркуеце патрэбным абмеркаваць і пачуць мае адказы на іх.

Нагадаем, што будаўніцтва БелАЭС праходзіць з парушэннем усіх міжнародных нормаў, падчас будаўніцтва пастаянна адбываюцца надзвычайныя здарэнні.

Будаўніцтва выклікае незадаволенасць сярод беларусаў, праходзяць акцыі пратэсту супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках