23 красавiка 2024, aўторак, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на тыдзень

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на тыдзень

Апошні працоўны тыдзень месяца абяцае быць цёплым, з тэмпературным фонам, характэрным для гэтых ліпеньскіх дзён.

Але атмасферныя франты, якія ссоўваюцца з паўднёвага захаду Еўропы, прынясуць не толькі цёплае паветра, але і дажджы, якія часта будуць суправаджацца навальніцамі і парывістым ветрам. Пра гэта tut.by распавяла намесніца кіраўніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Святлана Рыбакова.

У аўторак, 25 ліпеня, ноччу ў асобных раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень па паўднёвай палове чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах моцныя ліўні, навальніцы месцамі будуць суправаджацца моцным парывістым ветрам, магчымы град. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12 +18°С, максімальная ўдзень +22 +28°С, па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да +30°С.

У сераду, 26 ліпеня, захаваецца няўстойлівае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы, моцныя дажджы, удзень магчымы град. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +15 +20°С, максімальная ўдзень ад +21°С па захадзе да +31°С па ўсходзе краіны.

У чацвер, 27 ліпеня, з ростам атмасфернага ціску надвор'е ненадоўга палепшыцца, але ў асобных раёнах краіны не абыдзецца без кароткачасовых навальнічных дажджоў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12 +19°С, максімальная ўдзень +22 +28°С, па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці да +30°С.

У пятніцу, 28 ліпеня, чарговая сістэма франтальных раздзелаў абумовіць ноччу пераважна па паўднёвай палове, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах чакаюцца навальніцы, моцныя дажджы, магчымы град. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13 +20°С, максімальная ўдзень +20 +27°С, па ўсходзе ў асобных раёнах да +30°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках