29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выступаў спецназ, муляжы гранатаў патрапілі ў гледачоў»

21
«Выступаў спецназ, муляжы гранатаў патрапілі ў гледачоў»

Мянчанка атрымала траўму на свяце вёскі.

Падчас паказальных выступленняў спецназу на святкаванні 525-годдзя вёскі Шацк муляж гранаты трапіў у нагу мянчанцы Юліі. Жанчына мяркуе, што меры бяспекі падчас свята не былі выкананыя: не было агароджы, хуткая не дзяжурыла.

– Удзень у суботу, 22 ліпеня, мы з дзецьмі прыехалі на святкаванне 525-годдзя вёскі Шацк, якая знаходзіцца ў Пухавіцкім раёне, – распавядае tut.by пацярпелая Юлія. – Блізу 16-й пачалося паказальнае выступленне спецназу, 5-й роты. Яны кідалі гранаты, зразумела, не баявыя. І ў нейкі момант граната скацілася з горачкі і трапіла наўпрост у гледачоў. Я спалохалася, паспрабавала сысці, але не паспела: чарговая граната пакацілася ў людзей, я толькі паспела закрыць сабой дзіцяці, і яны ўляцелі проста мне ў нагу.

Юлія кажа, што яна не адзіная пацярпелая. Паводле ейных падліках, траўмы атрымалі 5 чалавек, у тым ліку 4-гадовае дзіця.

– Падчас свята не дзяжурыла хуткая. Я знайшла арганізатараў, стала абурацца, як такое можа быць. У выніку спецназавец, ён жа ваенны лекар, апрацаваў рану мне і яшчэ адной спадарыні. Як можна было арганізаваць такое маштабнае свята, ігнаруючы меры бяспекі? Не было агароджаў, ачаплення, адлегласць паміж выступоўцамі і гледачамі была мінімальная. Калі я спытала, каму прад'яўляць прэтэнзіі, усе прамаўчалі, – абураная Юлія.

У панядзелак жанчына выйшла на працу. Павязку з нагі ўжо зняла, але яшчэ кульгае. Цяпер Юлія думае: ці будзе яна кагосьці спрабаваць змусіць да адказнасці, ці не.

У Пухавіцкае РАУС сапраўды паступіла паведамленне ад 26-гадовай мянчанкі пра тое, што ёй прычыненыя цялесныя пашкоджанні. Паводле гэтага факта праводзіцца праверка. Пакуль рана казаць пра вынікі, бо заява была напісаная 23 ліпеня, – пракаментаваў Аляксандр Марчанка, афіцыйны прадстаўнік УУС Менскага аблвыканкама. – Магу толькі дадаць, што спецпадраздзяленне не адносіцца да сістэмы МУС (яно адносіцца да сістэмы Мінабароны. – Заўвага.).

Астатнія пацярпелыя ў міліцыю не звярталіся.

У 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння, якая выступала ў Шацку, адмовіліся ад каментароў.

– Вайскоўцы прасілі ўсіх адысці, тры ці чатыры разы сказалі пра гэта праз Мегафон. Калі пачалося выступленне, усе палезлі. Пацярпелых я не бачыў, бачыў толькі адну жанчыну, якой дапамогу аказваў спецназ, – кажа Міхаіл Рухлевіч, дырэктар сельскага Дома культуры.

– Хуткая не дзяжурыла, так?

– Былі ж вайскоўцы. Не ведаю, чаму хуткая не дзяжурыла. Павінен быў замовіць сельскі савет.

У Шацкім доме культуры ўпэўненыя: ачапленне падчас выступу спецназу было не патрэбнае. Калі «разважнага чалавека» просяць адысці на бяспечную адлегласць, ён павінен так зрабіць.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках