26 красавiка 2024, Пятніца, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд закрыў для паставак у РФ птушкафабрыку і малочны завод

3
Рассельгаснагляд закрыў для паставак у РФ птушкафабрыку і малочны завод

Установа з аўторка ўводзіць абмежаванні на пастаўкі ў Расею прадукцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў.

Санкцыі ўведзеныя супраць РУП «Беларуснафта-Асобіна» і Валожынскага філіяла ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат». У абодвух выпадках прычынай абмежаванняў стала паўторнае выяўленне ў прадукцыі рэшткаў антыбіётыкаў: у мясе птушкі і сухім малацэ, піша belmarket.by.

Акрамя таго, расейская служба паставіла на ўзмоцнены лабараторны кантроль праз антыбіётыкі ААТ «Гродзенскі мясакамбінат», КФХ «ДАК», Бярэзінскі філіял ААТ «Здравушка-Мілк», ААТ «Калінкавіцкі мясакамбінат», СТАА «Квінфуд». КСУП «Племптушказавод “Беларускі”» трапіў пад узмоцнены кантроль праз бактэрыі роду Listeria monocytogene.

Рассельгаснагляд таксама заявіў пра наяўнасць прэтэнзіяў да ААТ «Бабулін гладыш» праз утрыманне бялку ў сметанковым масле, а да ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» праз утрыманне тлушчу ў сыры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках