29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына прапанавала пашырыць санкцыі супраць Расеі

2
Нямеччына прапанавала пашырыць санкцыі супраць Расеі

У абноўлены санкцыйны спіс Еўразвяза могуць быць уключаныя чыноўнікі Мінэнэргетыкі РФ.

Нямеччына прапанавала ўнесці ў санкцыйны спіс Еўразвяза яшчэ некалькі расейскіх кампаніяў і фізічных асобаў, якія звязаныя з пастаўкамі турбінаў нямецкай кампаніі Siemens у анэксаваны Крым, паведамляе Reuters (пераклад – gordonua.com) са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

Адзін з суразмоўцаў агенцтва заявіў, што ў санкцыйны спіс могуць быць уключаныя чыноўнікі Міністэрства энэргетыкі Расеі і кампаніі, якія незаконна даставілі турбіны Siemens у Крым.

Іншая крыніца Reuters паведаміла, што пытанне пра пашырэнне санкцыяў супраць Расеі праз турбіны ў Крыме краіны ЕЗ могуць абмеркаваць 26 ліпеня.

5 ліпеня паведамлялася, што дзве турбіны вытворчасці Siemens прыбылі ў порт акупаванага Севастопаля. Яны нібыта прызначаныя для выкарыстання на будучай электрастанцыі ў гэтым горадзе.

6 ліпеня кампанія Siemens заявіла, што не пастаўляла турбіны ў Крым, а на наступны дзень паведаміла пра стварэнне працоўнай групы, якая зоймецца расследаваннем інцыдэнту.

21 ліпеня ў Siemens заявілі, што ў Крым былі незаконна перамешчаныя чатыры іх газатурбінныя ўстаноўкі, пастаўленыя летам для электрастанцыі ў Тамані.

Кампанія падала ў суд пазовы ў справе пра пастаўкі газавых турбінаў у Крым. Яна таксама заявіла, што ініцыявала працэс спынення ліцэнзійнага пагаднення з расейскімі кампаніямі ў галіне паставак абсталявання для парагазавых электрастанцыяў.

Расея будуе дзве электрастанцыі агульнай магутнасцю 940 МВт у анэксаваным Крыме, што павінна ўзмацніць энэрганезалежнасць паўвострава. Увесці адну з іх у эксплуатацыю планавалася да канца 2017 года. Аднак будаўніцтва было прыпыненае ў сувязі з тым, што Расея самастойна не вырабляе газавыя турбіны вялікай магутнасці.

Санкцыі Еўразвяза забараняюць еўрапейскім кампаніям прадаваць тэхналогіі і матэрыялы для энэргетычнага сектару Крыма.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках