29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскаму блогеру параілі накіраваць энэргію «ў больш карыснае рэчышча»

3
Гомельскаму блогеру параілі накіраваць энэргію «ў больш карыснае рэчышча»

Гісторыя з гомельскім блогерам, які падпаліў сябе дзеля відэа-гіта, атрымала працяг.

Гомельскага блогера, які стаў папулярным дзякуючы відэа з падпалам уласнай спіны і ныраннем у гарадскі фантан, на днях выклікалі ў міліцыю. З падлеткам правялі прафгутарку, а ягоных бацькоў абавязалі выплаціць штраф за дробнае хуліганства. Адміністрацыйнае пакаранне атрымаў таксама прыяцель падлетка, які дапамагаў яму зладзіць чэлендж, піша tut.by.

Ігару Кіржанаву (сябе ён называе КIRZH) – 17 гадоў. Ён толькі скончыў школу. Кажа, што з выбарам далейшага шляху пакуль не вызначыўся. Лепш за ўсё, паводле ягонага ўласнага меркавання, у яго атрымліваюцца чэленджы. У іх падлетак ставіць над сабой эксперыменты: выпівае за тры хвіліны тры літры малака, гуляе па вуліцы ў манкіні, ну і падпальвае спіну. Менавіта апошняе эпатажнае відэа звярнула ўвагу спачатку інтэрнэт-публікі, а потым і праваахоўнікаў. Для пачатку блогера запрасілі на пасяджэнне камісіі ў справах няпоўнагадовых, дзе з ім правялі гутарку.

Яму было прапанавана накіраваць сваю энэргію ў больш карыснае рэчышча. Да прыкладу, паўдзельнічаць у творчых гарадскіх мерапрыемствах, папрацаваць валанцёрам. Хлопец абяцаў падумаць, – распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Віталь Прыстромаў.

Падлетак ужо выдаліў гэтае правакацыйнае відэа са свайго канала. Тым не менш за дробнае хуліганства на Ігара ўсё-такі быў складзены пратакол. Паколькі ён няпоўнагадовы, штраф павінны будуць заплаціць бацькі. Таксама да адміністрацыйнай адказнасці змушаны і прыяцель блогера, які фігуруе на відэа.

– Я даўно любіў дурэць. Некаторыя настаўнікі сумняваліся, ці адэкватны я. Маё прозвішча ў школе ўжо ведалі ўсе. Пазней я шчыльна засеў на Ютубе і падумаў: калі мае паводзіны чапляюць людзей, чаму б не здымаць гэта на камеру? Ведаеце, у многіх найважнейшае – гэта грошы, а для мяне ёсць яшчэ больш важная рэч – папулярнасць, – распавядае Ігар.

Да таго моманту, як відэаблогерам зацікавіліся праваахоўнікі, бацькі падлетка не ведалі пра ягонае захапленне. Пра яго ён планаваў ім расказаць крыху пазней – калі стане больш папулярным.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках