25 красавiка 2024, Чацвер, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пра землятрусы ў Турцыі ды Грэцыі: Хацелі паляцець, але пагадзіліся застацца

Беларусы пра землятрусы ў Турцыі ды Грэцыі: Хацелі паляцець, але пагадзіліся застацца
ФОТА: REUTERS

Землятрус на грэцкай выспе Кос і ў турэцкім горадзе Бодрум не спалохаў беларускіх турыстаў.

Прадстаўнікі турбізнэсу адзначаюць, што пакуль ніхто ад тураў не адмовіўся і раней за тэрмін дадому не паляцеў. На Анталійскае ўзбярэжжы з Бодрума таксама нікога не перавозілі, піша tut.by.

Нагадаем, на мінулых выходных, 22 ліпеня, каля курортных раёнаў Турцыі і Грэцыі адбыліся два паўторныя падземныя штуршкі. Яны былі слабейшыя інтэнсіўнасцю ў параўнанні з землетрусам 21 ліпеня магнітудай 6,7. Асноўны яго ўдар прыпаў на курортны горад Бодрум у Турцыі і грэцкую выспу Кос. Спецыялісты папярэджваюць: падземныя штуршкі будуць адчувацца яшчэ тры тыдні.

Чартары з Беларусі на Кос не лётаюць. Чатыры гады таму яны былі, але са слоў Вольгі Юхневіч, спецыялістка ў рэкламе тураператара «АэраБелСэрвіс», самалёты не запаўняліся, таму іх скасавалі.

Сёння з нашай краіны ёсць чартары на грэцкія Салонікі, Кавалу, на паўвыспу Пелапанэс, выспы Закінтас, Корфу, Крыт і Родас. З іх бліжэй за ўсё да Коса знаходзіцца выспа Родас. Калі наўпрост, то яна размешчаная на адлегласці крыху больш за 97 кіламетраў. Вольга Юхневіч заўважае, што адмоваў і пытанняў пра туры на Радос, як і на іншыя грэцкія курорты, праз землятрусы ў турыстаў не было.

- Наконт Кушадасаў было два пытанні. Турысты запатрабавалі інфармацыю, але ад тураў не адмовіліся. Яны туды паляцяць у жніўні. І было адное пытанне пра Бодрум, але таксама адмовы ад тура няма, - ацэньвае яна ўзніклыя ў кліентаў турботы пра турэцкі кірунак.

Анастасія Пазнякова, спецыялістка ў рэкламе і PR тураператар Грэцыі Mouzenidis Travel, таксама кажа, што ніхто ад тураў у Грэцыю праз стыхіюне адмаўляецца.

- Мы лятаем і іншымі грэцкімі кірункамі, якія знаходзяцца далёка ад эпіцэнтру землятрусу. Пацярпелы рэгіён размешчаны бліжэй да Турцыі. Чартараў на Кос у нас няма ні з Менска, ні з Масквы. Турысты навіны глядзелі, таму перажываюць і хвалююцца. Але калі мы паказваем карту, і яны бачаць, што месца куды ляцяць, далёка ад пацярпелых рэгіёнаў, ніякіх адмоў не ўзнікае. Зніжэння попыту мы не бачым. Пры гэтым у Грэцыі ёсць нашыя офісы і мы ўвесь час з імі на сувязі, партнёры кажуць, што ў іх усё спакойна і выдатнае надвор'е, - распавядае яна.

ФОТА: REUTERS

У менскім офісе тураператара TEZ TOUR пракаментавалі, што цяпер у Бодруме і Мармарысе праз іх кампанію знаходзіцца блізу 20 турыстаў, якія вылецелі з Беларусі. Пацярпелых сярод іх няма.

- Усе турысты адпачываюць згодна з праграмай тура. Адмоў ад запланаваных тураў у курортныя гарады Мармарыс і Бодрум не паступала, - заўважылі ў кампаніі.

Алёна Сапільнікава, намесніца генеральнага дырэктара прадукту турыстычнай кампаніі «Топ-Тур», распавядае, што рэзерваванне Турцыі, як ішло, так і ідзе цяпер. Ніводнай адмовы праз тое, што здарылася там на мінулым тыдні не было.

- Сёння нехта раней хацеў вярнуцца з Ізміру, там невялікае водгулле землятрусу было. Але білетаў няма, таму турысты пагадзіліся застацца. Такога, каб моцна хтосьці быў устурбаваны сітуацыяй, не сустракала.

Паводле слоў спецыялісткі, турысты не прасілі перавезці іх на Анталійскае ўзбярэжжа, і ў самім агенцтве Анталію замест Бодрума праз тое, што здарылася,не прапаноўваюць.

- Асцярогі не апраўданыя. З размоў з партнёрамі: у іх там усё спакойна. Яны нас запэўніваюць, што ў іх нічога сур'ёзнага не здарылася, - кажа яна.

ФОТА: REUTERS

Павел Рысік, кіраўнік турагенцтва «дыскаўнтэр падарожжаў, заўважыў, што ад іх у Бодруме было чатыры турысты. Нікога з іх на Анталійскае ўзбярэжжа ня перавозілі. Двое з іх сёння ўжо паляцяць дадому, бо тур скончыўся, яшчэ два чалавекі застануцца адпачываць.

- Учора ўвечары з імі размаўлялі. Усё спакойна, - кажа ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках