28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканамісты: Рыхтуйцеся да падаражання валюты

24
Эканамісты: Рыхтуйцеся да падаражання валюты

На гэтым тыдні ў Беларусі могуць падаражэць даляр і еўра.

Пра гэта kp.by паведаміла фінансавая кансультантка кампаніі ТэлеТрейд у Беларусі Жанна Кулакова.

Прыкметны рост курсу еўра абумоўлены галоўным чынам тэндэнцыямі на міжнародным валютным рынку. Еўрапейская валюта далей даражэе да большасці сусветных валют.

Да панядзелка, 24 ліпеня, адзін еўра ацэньваўся ўжо на 1,165 даляра (для параўнання: 1,15 тыднем раней і 1,04 на пачатку 2017 года). Адзнака 1,2 становіцца ўсё бліжэй, і да канца гэтага года еўра яе, магчыма, пераадолее. А калі Еўрапейскі цэнтральны банк пяройдзе да падвышэння адсоткавых ставак ужо ў гэтым годзе альбо згорне праграму колькаснага змякчэння эканомікі, еўра можа накіравацца і на значна больш высокі ўзровень. Так ці інакш, у перспектыве найбліжэйшых месяцаў курс еўра ў Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе расці.

Зрэшты, на гэтым тыдні можа падаражэць і даляр. Для Расеі зноў падвысіліся палітычныя рызыкі, што ўжо справакавала паслабленне расейскага рубля. На валютных таргах панядзелка расейская валюта страціла да кошыка Цэнтрабанка РФ 1,2%. Прычынай стала будучае галасаванне Палаты прадстаўнікоў ЗША за законапраект аб узмацненні жорсткасці санкцый у дачыненні да Расеі. У нядзелю СМІ паведамілі, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра сваю гатоўнасць падпісаць гэты дакумент. Галасаванне пройдзе ў аўторак, 25 ліпеня, і калі законапраект будзе прыняты, расейскі рубель можа далей слабець, што прывядзе да росту курсу даляра і еўра у Беларусі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках