24 красавiка 2024, Серада, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Эмануэль, вітаю!»: Макрон выклаў фрагмент перамоў «Нармандскай чацвёркі»

5
«Эмануэль, вітаю!»: Макрон выклаў фрагмент перамоў «Нармандскай чацвёркі»
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН
ФОТА: CHRISTOPHE MORIN/IP3/GETTY IMAGES

Апублікаванае відэа тэлефонных перамоваў лідараў краінаў «Нармандскай чацвёркі».

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон размясціў у Twitter невялікі фрагмент сваёй гутаркі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным і канцлеркай ФРГ Ангелай Мэркель. Зняты момант, калі лідары і іх перакладчыкі падключаюцца да лініі і вітаюць адзін аднаго праз гучную сувязь. «Эмануэль, вітаю, Ангела, добры дзень», - кажа Пуцін. Таксама Мэркель і Парашэнка віншуюць Макрона, які ўпершыню ўзяў удзел у перамовах у нармандскім фармаце, паведамляе «Гордан».

24 ліпеня тэлефонныя перамовы кіраўнікоў Францыі, Украіны, Нямеччыны і Расеі доўжыліся блізу дзвюх гадзін.

У размове ўзялі ўдзел старшыня спецыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЕ ва Украіне Эртурул Апакан і ягоны намеснік Аляксандр Хуг.

Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта Украіны, Парашэнка заклікаў Расею неадкладна спыніць агрэсіўныя дзеянні і пастаўкі зброі на акупаваныя тэрыторыі і назваў падзеі на Данбасе ў апошнія некалькі дзён «аднымі з самых крывавых у 2017 годзе».

Паводле інфармацыі Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны, Макрон і Мэркель адзначылі недапушчальнасць усялякіх заяў, якія падрываюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, сярод іх, заяўкі на заснаванне «Маларосіі».

Кіраўнікі дзяржаў нармандскага фармату сустракаліся апошні раз 19 кастрычніка 2016 года ў Бэрліне. Тады стораны дамовіліся зацвердзіць аснову дарожнай карты аб рэалізацыі Менскіх пагадненняў.

Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны пачаўся ў красавіку 2014 года. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны і прарасейскімі баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей.

Украіна, ЗША і шэраг іншых дзяржаў абвінавачваюць Расейскую Федэрацыю ва ўмяшанні ў канфлікт: выкарыстанні рэгулярных войскаў у баявых дзеяннях на баку баевікоў, пастаўках ім зброі і фінансавай падтрымкі. Расейскае кіраўніцтва зняпраўджвае гэтыя абвінавачванні і сцвярджае, што РФ не з'яўляецца стараной супрацьстаяння.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках