25 красавiка 2024, Чацвер, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руслан Ротань: Украінцы ўважаюць беларусаў за братні народ

2
Руслан Ротань: Украінцы ўважаюць беларусаў за братні народ
РУСЛАН РОТАНЬ

Паўабаронца пражскай «Славіі» цёпла адгукнуўся пра беларусаў напярэдадні матчу з БАТЭ.

Паўабаронца пражскай «Славіі» Руслан Ротань у размове з «Прэсболам» распавёў пра сяброўства з беларускім форвардам «Крылаў Саветаў» Сяргеем Карніленкам.

- Як украінцы наогул ставяцца да нашай краіны?

- Добра! Думаю, гэта ўзаемна. Уважаем беларусаў за братні народ. Я часта сутыкаўся з вашымі футбалістамі. Асабліва пасябраваў з Сяргеем Карніленкам, які калісьці выступаў за «Дняпро». Вельмі яго паважаю, заўсёды з задавальненнем гутару. Апошні раз бачыліся на зборах у Турцыі - Сяргей прыязджаў у складзе «Крылаў Саветаў». Цёпла паразмаўлялі.

- Усю кар'еру Вы правялі на радзіме. Як апынуліся ў «Славіі»?

- Я раней і не ладзіўся кудысьці ехаць. Думаў атабарыцца ўжо ў «Дняпры». Але ж вы ведаеце, што здарылася з клубам. У гэтай сітуацыі атрымаў прапанову з Прагі, узважыў усе «за» і «супраць» і наважыў туды адправіцца. Добры шанец пагуляць на высокім узроўні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках