29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцябляніна аштрафавалі на $950 за сарваны чырвона-зялёны сцяг

14
Віцябляніна аштрафавалі на $950 за сарваны чырвона-зялёны сцяг

Інцыдэнт адбыўся 2 траўня.

Суд вынес прысуд віцябляніну, які ў траўні сёлета пашматаў і кінуў пад ногі лукашэнкаўскі сцяг Беларусі. За здзек з «дзяржаўнага» сімвала ягамосць атрымаў штраф - 1840 рублёў (80 базавых адзінак), паведамілі tut.by у судзе Першамайскага раёна Віцебска.

Нагадаем, увечары 2 траўня 44-гадовы мужчына быў п'яны, але наважыў яшчэ купіць трункаў. Зайшоў у адну з харчовых крам на праспекце Чарняхоўскага. Кампанію яму склала знаёмка. Як пазней высветлілі следчыя, напярэдадні паміж імі адбыўся канфлікт.

Выйшаўшы з крамы, пакупнік заўважыў сцяг, які вывесілі ля галоўнага ўваходу ў гонар 1 траўня і дня перамогі. Мужчына пацягнуў за палотнішча і падраў яго, затым вырваў тронак з мацавання. Пасля гэтага кінуў «дзяржаўны» сімвал сабе пад ногі. Зайшоў за рог будынка, але неўзабаве вярнуўся, забраў сцяг і ўцёк.

Праваахоўнікі знайшлі ўцекача. Каля крамы падабралі дзяржальна, а ў кватэры знаёмкі мужчыны выявілі палотнішча сцягу.

Пракуратура Віцебска распачала крымінальную справу паводле арт.370 КК (Здзек з дзяржаўных сімвалаў).

Суд аштрафаваў ягамосця на 2300 рублёў (100 базавых адзінак), але раз ён два дні знаходзіўся пад вартай, то суму штрафу паменшылі да 80 базавых адзінак. Прысуд не ўвайшоў у законнае дзеянне.

У 2016 годзе справы гэтай катэгорыі ў краіне не распачыналі, у 2017-м - гэта першы такі выпадак.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках