25 красавiка 2024, Чацвер, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Depeche Mode дадуць канцэрт у Менску налета

4
Depeche Mode дадуць канцэрт у Менску налета

У выпадку пераносу канцэрта ўсе квіткі на канцэрт 17 ліпеня будуць дзейныя для новай даты.

Праз тыдзень пасля форс-мажора са шпіталізацыяй саліста Depeche Mode Дэйва Гаана стала вядома, што у 2018 годзе ёсць дата, калі канцэрт гурту можа адбыцца ў Менску. Абмяркоўваюцца тэхнічныя магчымасці пераносу імпрэзы, паведамляе tut.by.

- Так, мы сёння яшчэ абмяркоўваем перанос канцэрту. Дата ёсць на 2018 год, цяпер усё залежыць ад таго, ці складуцца ўсе тэхнічныя, лагістычныя ды іншыя драбніцы для правядзення канцэрта. Калі дамоўленасць будзе дасягнутая, Depeche Mode адразу ж выступяць з афіцыйнай заявай, - пракаментаваў дырэктар «Атам М» Андрэй Аляксееў.

У выпадку пераносу канцэрта ўсе квіткі на канцэрт Depeche Mode 17 ліпеня будуць дзейныя для новай даты.

Арганізатар дадаў, што пры гэтым пачынаючы з серады, 26 ліпеня, усе ахвочыя могуць здаць свае квіткі, не чакаючы пастановы Depeche Mode.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках