19 красавiка 2024, Пятніца, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус устанавіў рэкорд чэмпіянату Еўропы (U-20) у скачках у вышыню

1
Беларус устанавіў рэкорд чэмпіянату Еўропы (U-20) у скачках у вышыню
Максім Недасекаў
ФОТА: BFLA.EU

Максім Недасекаў пабіў рэкорд украінца Уладзіміра Яшчанкі, устаноўлены ў 1977 годзе.

Максім Недасекаў перамог на спаборніцтвах у сэктары для скачкоў у вышыню. Хоць брытанец Том Гэйл і ўкраінец Дмытро Нікіцін выканалі вельмі неблагія спробы - асабовых рэкордаў на 2,28 мэтра ў папярэднія гады з лішкам стала б для перамогі. Да прыкладу, «Еўропу» двухгадовай даўніны данскі юніёр Юнас Енсэн здабыў з вынікам 2,23 мэтра. Але цяпер быў адзін нязгодны, піша «Трыбуна».

19-гадовы Недасекаў, у якога да гэтага канца тыдня асабовы рэкорд знаходзіўся на адзнацы 2,26 м, паляцеў вельмі высока. Для пачатку Максім заскочыў на 2,30 м, паўтарыўшы рэкорд юніёрскіх чэмпіянатаў Еўропы, уладальнікам якога быў знакаміты ўкраінец Уладзімір Яшчанка. Але затым беларус пайшоў яшчэ далей: 2,33 м - гэта новы рэкорд ЧЕ, 6-ы вышынёй вынік у гісторыі юніёрскіх спаборніцтваў і найлепшы скачок з 1992 года.

Год таму з настолькі высока ўзнятай рэйкай Недасекаў мог бы прэтэндаваць на алімпійскі медаль у Рыа (спартоўцы, якія паказалі вынік 233 сантымэтры, падзялілі месцы з трэцяга да шостага). На дарослым чэмпіянаце свету-2016 у памяшканнях беларус таксама амаль напэўна апынуўся б на п'едэстале (сярэбраны і бронзавы прызёры турніру спыніліся акурат на гэтай вышыні).

Дарэчы, беларусы вельмі выдатна выступілі на турніры ў Грасэта. Акрамя залатых узнагарод Скварцовай і Недасекава, нашы здабылі яшчэ 5 срэбных узнагарод. У агульным заліку беларуская суполка размясцілася на 9-м месцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках