23 красавiка 2024, aўторак, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя Швайцарыі паказала фота зламысніка з бензапілой

2
Паліцыя Швайцарыі паказала фота зламысніка з бензапілой
ФОТА: ЕРА

Злачынцу шукаюць больш за 100 паліцыянтаў са Швайцарыі і Нямеччыны.

Паліцыя Швайцарыі шукае мужчыну на імя Франц Урусіз, які параніў пецярых чалавек у швайцарскім мястэчку Шафгаўзэн. Пра гэта паведамляе ВВС.

Як паведамляюць, Урусіз накінуўся на людзей з ланцуговай пілой у канторы кампаніі медыцынскага забеспячэння CSS.

Парушальніка шукаюць больш за 100 паліцыянтаў са Швайцарыі і Нямеччыны.

ФОТА: ЕРА

Паводле паведамлення паліцыі, 51-гадовы мужчына, які жыве ў лесе, небяспечны і, напэўна, дагэтуль узброены пілой.

Праваахоўнікі мяркуюць, што ўчынак Урусіза быў накіраваны супраць страхавых кампаній.

Сёння ў Шафгаўзэне невядомы ўчыніў напад з бензапілой, у выніку чаго пяць чалавек атрымалі раны. У мясцовай паліцыі не ўважаюць напад за тэракт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках