25 красавiка 2024, Чацвер, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп не збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расеі

1
Трамп не збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расеі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падтрымлівае прадаўжэнне санкцыяў у дачыненні да Расеі, Ірана і Паўночнай Карэі.

Пра гэта заявіла 24 ліпеня на брыфінгу на прэзідэнцкім самалёце прэс-сакратарка амерыканскай адміністрацыі Сара Сандэрс, паведамляе прэс-служба амерыканскай адміністрацыі.

У той самы час, паводле ейных словаў, амерыканскі прэзідэнт вывучыць законапраект, апублікаваны Кангрэсам ЗША і разгледзіць, ці прапануе дакумент "лепшую прапанову" для амерыканскага народа.

"Што тычыцца законапраекта пра санкцыі, то прэзідэнт вельмі гучна заяўляе пра сваю падтрымку прадаўжэння санкцыяў у дачыненні да гэтых трох краінаў. Ён не мае намеру адмяняць іх, але ён хоча пераканацца, што мы атрымаем лепшую прапанову для амерыканскага народа", – заявіла Сандэрс.

Адказваючы на пытанне, ці падтрымае Трамп законапраект у існым выглядзе, прэс-сакратарка Белага Дому сказала: "Мы будзем трымаць у курсе пастановаў".

"Прэзідэнт вельмі падтрымлівае санкцыі ў дачыненні да гэтых краінаў і хоча забяспечыць іхняе захаванне, але ў той самы час хоча пераканацца, што мы атрымаем добрыя ўгоды. І гэтыя дзве рэчы вельмі важныя для прэзідэнта", – дадала яна.

22 ліпеня Кангрэс ЗША апублікаваў абноўлены і ўзгоднены законапраект пра санкцыі супраць Расеі і Ірана. Новыя санкцыі накладаюць на амерыканскія кампаніі абмежаванні на інвестыцыі ў энэргетычныя праекты, дзель удзелу ў якіх расейскіх дзяржкампаніяў складае не менш за адну траціну, а таксама на дапамогу ў сферы новых нафтагазавых праектаў, звязаных з Расеяй. Галасаванне пазначанае на 25 ліпеня.

23 ліпеня Сандэрс заяўляла, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падтрымае апошнюю версію законапраекта пра новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі. "Мы змаглі папрацаваць з палатай прадстаўнікоў і сенатам, і адміністрацыя задаволеная тым, што змагла ўнесці неабходныя змены. І мы падтрымліваем законапраект у тым выглядзе, у якім ён ёсць цяпер", – казала прэс-сакратарка Белага Дому.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках