29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марак Зуб: Беларусам уласціва нейкая закрытасць

Марак Зуб: Беларусам уласціва нейкая закрытасць
МАРАК ЗУБ
ФОТА: ARMSPORT.AM

Новы галоўны трэнер «Шахцёра» Марак Зуб распавёў пра камунікатыўныя няўдачы ў шматмоўным салігорскім калектыве.

Вытрымкі з інтэрв'ю публікуе «Прэсбол».

– ...Усе людзі вакол мяне паўтараюць: Марак, ты павінен зразумець беларускі менталітэт!

– Ці зразумелі?

– У цэлым так. Беларусам уласціва нейкая закрытасць. Вы любіце цішыню – і асабліва не шукаеце кантактаў з замежнікамі. Найлепшая пазіцыя – глядзець на ўсё спакойна, збоку. Ні з кім асабліва не гаварыць адкрыта, быць асцярожным...

– Гэта добра ці дрэнна?

– Тут ёсць і плюсы, і мінусы. А дрэнна толькі тое, што ў вас не гавораць на ангельскай. І не хочуць. Ведаеш чатыры-пяць словаў, хай яшчэ са школьнай праграмы, – скажы іх легіянеру, які нічога не разумее па-расейску. Так прадэманструеш, што хочаш перад ім адкрыцца, падаць яму руку сяброўства. Аднак чамусьці вашы хлопцы баяцца выкарыстоўваць нават ангельскія словы, якія ведаюць.

– І Януш?

– Коля ўмее – але толькі ён. Гутарыў на гэты конт з хлопцамі. Адзін кажа: я не змагу. Іншы адказвае: калі легіянер прыехаў да нас, хай ён першым знаходзіць з намі кантакт. Трэці: мне гэта ўвогуле не цікава, у мяне ёсць сабака – лепш з ёй пасля трэніроўкі пайду ў лес пагуляць. Але я думаю ўсё гэта змяніць, каб хлопцы больш размаўлялі. Паверце, і для ўзроўню гульні замежнікаў гэта вельмі важна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках