23 красавiка 2024, aўторак, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон пра агульныя суды

Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон пра агульныя суды
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: CHARTER97.ORG/ИВАН МЕЖУЙ

Анджэй Дуда падпісаў адзін з трох законапраектаў, якія тычацца рэформы судовай сістэмы.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў адзін з трох законапраектаў, якія тычацца рэформы судовай сістэмы, – Закон пра агульныя суды. Пра гэта ў эфіры Польскага радыё ў аўторак 25 ліпеня паведаміў «Радыё Польшча» намеснік кіраўніка прэзідэнцкай канцылярыі Павел Муха.

У той самы час, паводле ягоных словаў, кіраўнік польскай дзяржавы падзяляе перакананне ў неабходнасці рэфармавання судовай сістэмы, але ў яго ёсць заўвагі «наконт ступені яе падрыхтоўкі».

Напярэдадні, у панядзелак увечары, Анджэй Дуда выступіў са зваротам да польскага народу, у якім сказаў, што ў шматлікіх палякаў праз дзеянні судоў ёсць адчуванне несправядлівасці, і менавіта таму, паводле ягоных словаў, рэформа судаводства з'яўляецца патрэбнай.

Анджэй Дуда патлумачыў, што ўжыў вета ў дачыненні да двух законаў: пра Вярхоўны суд і Нацыянальную раду судаўладкавання праз іх супярэчнасці Канстытуцыі.

«Распрацаваныя парламентам законы, якія рэфармуюць сістэму правасуддзя, шмат у чым ішлі насустрач чаканням грамадзянаў. Аднак я, як прэзідэнт, не мог іх падпісаць і скарыстаўся правам вета, таму што гэтыя законы патрабуюць зменаў, адпаведных Канстытуцыі. Варта захаваць незалежнасць судовай улады, але без адчування абсалютнай падпарадкаванасці і беспакаранасці, а таксама варта ствараць умовы, у якіх суддзі адчувалі б незалежнасць ад рознага кшталту ціску», – падкрэсліў прэзідэнт Польшчы.

На думку кіраўніка дзяржавы, змены варта правесці на ўсіх плоскасцях: працэдурнай, фармальнай і этычнай.

Кіраўнік Польшчы запэўніў, што ў найбліжэйшы час накіруе ў Сейм свае праекты законаў, рэфармуе судовую сістэму.

Нагадаем, у панядзелак прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда наклаў вета на два з трох законапраектаў, прынятых парламентам у рамках рэформы судовай сістэмы, напрыклад, закон аб Вярхоўным судзе і закон аб Нацыянальнай радзе судаўладкавання.

Пасля апублікавання сваёй пастановы Анджэй Дуда ў панядзелак правёў дзве сустрэчы: з першай кіраўніцай Вярхоўнага суда Малгажатай Герсдорф і кіраўніком Нацыянальнай рады судаўладкавання Дарыюшам Завістоўскім.

У той самы час, у галоўным офісе кіроўнай у Польшчы партыі «Права і справядлівасць» адбылася сустрэча кіраўніцтва партыі з нагоды пастановы прэзідэнта. Кіраўнік «ПіС» Яраслаў Качыньскі таксама сустрэўся з лідарамі кааліцыйных партыяў – віцэ-прэм'ер-міністрам <>bЯраславам Говінам з партыі «Польшча разам» і міністрам юстыцыі і генпракурорам Збігневам Зeбрам з «Салідарнай Польшчы».

Шэраг палітыкаў з кіроўнага лагеру выказалі незадаволенасць з нагоды пастановы прэзідэнта Польшчы.

«Я асабіста расчараваны пастановай кіраўніка дзяржавы», – сказаў спікер Сенату Станіслаў Карчэўскі пасля пасяджэння кіраўніцтва партыі «ПіС».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках