24 красавiка 2024, Серада, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь шукае гандлёвых партнёраў у Зімбабвэ і Буркіна-Фасо

9
Беларусь шукае гандлёвых партнёраў у Зімбабвэ і Буркіна-Фасо

Замест заваявання еўрапейскіх рынкаў, улады прадаюць трактары ў Афрыку.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта (Белстата), тавараабарот Беларусі з Егіптам – ключавой краінай-партнёркай на афрыканскім кантыненце ў названы перыяд вырас на 140,6% і склаў 41,6 млн даляраў. Егіпет уваходзіць у даволі шырокі спіс афрыканскіх краінаў, куды павялічваюцца пастаўкі беларускай прадукцыі. У студзені – траўні 2017 года яны выраслі ў 3,4 разы (26,4 млн даляраў), піша «Заўтра тваёй краіны».

У 54 разы за гэты перыяд вырас экспарт з Беларусі ў Анголу (да 31 млн даляраў), у 57 разоў – у Зімбабвэ (12,8 млн даляраў), у 16 разоў – у Камерун (3,3 млн даляраў), у 3,4 разы – у Сенегал (8,2 млн даляраў), на 126,8% – у Марока (16,7 млн даляраў), на 122,8% – у Нігерыю (7,5 млн даляраў), на 104,9% – у Кот д'Івуар (13,1 млн даляраў), на 128,9% – у Гану (3,2 млн даляраў), у 19 разоў – у Гвінею (1,8 млн даляраў).

З большасцю пералічаных дзяржаваў (за выключэннем Кот д'Івуар, Ганы і Гвінеі) Беларусь мае дадатнае сальда знешнегандлёвага балансу.

Невялікая група краінаў Афрыкі значна нарасціла ў адказ пастаўкі. Калі экспарт беларускіх тавараў у Танзаніі павялічыўся ў 3,1 разы (346,7 тыс. даляраў), то імпарт прырос у 13 разоў (13,4 млн даляраў). Упаў экспарт і адпаведна вырас імпарт у гандлёвых стасунках Беларусі з Кеніяй (рост імпарту з гэтай краіны ў 8,9 раза – да 12,2 млн даляраў) і Бенінам (на 74,3% – да 23,1 млн даляраў).

Краінамі, з якімі тавараабарот падаў, сталі ў студзені – траўні Буркіна-Фасо, Малі, а таксама Камерун і Нігерыя (з іх рэзка скараціўся імпарт).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках