25 красавiка 2024, Чацвер, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Мы прадаўжаем падтрымку сірыйскай апазіцыі

Трамп: Мы прадаўжаем падтрымку сірыйскай апазіцыі
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: LI MUZI / ZUMA

Прэзідэнт ЗША аспрэчыў інфармацыю The Washington Post.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў газету The Washington Post у распаўсюдзе лжывай інфармацыі пра спыненне праграмы ЦРУ ў навучанні і ўзбраенні шэрагу сірыйскіх паўстанцкіх груповак. Выданне "сфабрыкавала факты пра маю пастанову спыніць маштабныя, небяспечныя і марнатраўныя плацяжы сірыйскім паўстанцам, што вядуць барацьбу супраць Асада", напісаў Трамп на сваёй старонцы ў Twitter у ноч на аўторак, 25 ліпеня, піша DW.

У наступным твіты амерыканскі прэзідэнт абвінаваціў журналістаў The Washington Post у публікацыі вялікай колькасці лжывай інфармацыі.

19 ліпеня The Washington Post напісала пра адмову Вашынгтона ад праграмы дапамогі некаторым паўстанцкім групоўкам у Сірыі. Паводле звестак выдання, пастанова адмовіцца ад праграмы была прынятая ў той момант, калі Вашынгтон і Масква вялі перамовы наконт спынення агню на паўднёвым захадзе Сірыі. Пра гэтае перамір'е было абвешчана падчас саміту G20 у Гамбургу пасля першай асабістай сустрэчы прэзідэнтаў ЗША і Расеі Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна.

Агенцтва Reuters таксама схлусіла?

У Вашынгтоне мяркуюць адным са слабых бакоў праграмы тое, што некаторыя навучаныя ў яе рамках паўстанцы пераходзяць на бок тэрарыстычнай групоўкі "Ісламскай дзяржавы" і іншых экстрэмісцкіх арганізацыяў.

Агенцтва Reuters са спасылкай на двух неназваных прадстаўнікоў адміністрацыі ЗША паведаміла, што праграма, распачатая ў 2013 годзе пры Бараку Абаму, была нацэленая на скіданне прэзідэнта Сірыі Башара Асада, але не прывяла да поспеху, таму пастаноўлена спыніць яе рэалізацыю. Адзін з суразмоўцаў агенцтва адзначыў, што гэты крок стаў часткай намаганняў Белага Дому і ў паляпшэнні стасункаў з Крамлём, найважнейшым хаўруснікам Асада. Крыніца Reuters паказвае, што адмова ад рэалізацыі праграмы ЦРУ – не нейкая вялікая саступка Расеі, а сігнал прэзідэнту РФ Пуціну, што ўлады ЗША імкнуцца наладзіць стасункі з Масквой.

Белы Дом і ЦРУ не сталі каментаваць паведамленні пра спыненне дапамогі сірыйскім паўстанцам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках