25 красавiка 2024, Чацвер, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аркадзь Бабчанка перамог на судзе ў прапагандыстаў «Звезды»

3
Аркадзь Бабчанка перамог на судзе ў прапагандыстаў «Звезды»
АРКАДЗЬ БАБЧАНКА

Журналіст шчыра здзівіўся.

У Расеі Зюзінскі суд горада Масквы адхіліў пазоў супрацоўнікаў тэлеканала «Звезда» да расейскага журналіста Аркадзя Бабчанкі праз ягоную публікацыю ў сувязі з катастрофай самалёта Ту-154 над Чорным морам, у якой загінулі карэспандэнты тэлеканала. Пра гэта сказана ў картатэцы суда.

Кожны з шасці пазоўнікаў патрабаваў выплаціць яму кампенсацыю за маральную шкоду памерам, эквівалентным $ 8331. Таксама яны патрабавалі ад Бабчанкі прызнаць інфармацыю ў яго пасце не адпаведнай рэчаіснасці і ганебнай для гонару і годнасці супрацоўнікаў «Звезды».

Бабчанка на сваёй старонцы ў Facebook здзівіўся з нагоды пераможнага пазову.

«Перадайце таварышу Пуціну, адбылася жахлівая памылка! Здаецца, нешта пайшло не так», – напісаў ён.

Самалёт мінабароны РФ Ту-154 упаў у Чорным моры 25 снежня 2016 года. На борце знаходзілася 92 чалавекі: расейскія вайскоўцы, артысты ансамбля імя Аляксандрава і прадстаўнікі расейскіх СМІ. Яны ляцелі на навагодні канцэрт у сірыйскі горад Алепа.

Бабчанка тады напісаў у Facebook, што ў яго няма жалю да загінулых «штатных супрацоўніках міністэрства абароны слабой на галаву недаімперыі» і прадстаўнікоў «самых перадавых агенцтваў масавай прапаганды».

«Прычым самых перадавых з іх, “Першага канала” і “Звезды”, якія кляпалі сюжэты пра фашызм, хунту, распяцце дзяцей, тысячамі вербавалі людзей на вайну як ва Украіну, так і ў тую самую Сірыю... Не. У мяне няма ні спагады, ні жалю», – заявіў ён.

У канцы траўня журналісты «Звезды» падалі на Бабчанку пазоў у суд аб абароне гонару і годнасці калегаў, якія загінулі ў авіякатастрофе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках