18 красавiка 2024, Чацвер, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кулакоў: Я да ўсяго гатовы

Леанід Кулакоў: Я да ўсяго гатовы
ЛЕАНІД КУЛАКОЎ (ЗЛЕВА)
ФОТА: «Радыё Свабода»

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» чарговы раз выклікалі ў суд.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў атрымаў SMS-паведамленне з суда Першамайскага раёна Менска пра тое, што на 27 ліпеня прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы за ўдзел у масавым мерапрыемстве. Пачатак суда ў 16-30, паведамляе ПЦ «Вясна».

Леанід Кулакоў мяркуе, што ў судзе будзе разгледжаны пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, складзены за яго ўдзел у акцыі 7 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы супраць вучэнняў «Захад – 2017». Аднак ён не ўпэўнены, што на самай справе гэты суд адбудзецца:

Рэч у тым – каментуе актывіст – што 20 ліпеня судом Цэнтральнага раёна я быў асуджаны за папярэднюю акцыю да 10 сутак арышту з адтэрміноўкай на 5 дзён, і менавіта сёння гэты тэрмін мінае. Таму не выключана, што замест суда я траплю на Акрэсціна. Прынамсі я да гэтага гатовы.

Вядома таксама, што пратакол за ўдзел у пікеце 7 ліпеня складзены таксама ў дачыненні да баранавіцкага актывіста Рыгора Грыка. Як паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша, Рыгор Грык удзельнічаў у правядзенні ў Менску мерапрыемства 7 ліпеня з 18-й да 18-50 за вызваленне палітвязняў і супраць ваенных вучэнняў Захад – 2017. Але да яго ніхто не падыходзіў, не папярэджваў, што мерапрыемства забароненае і патрэбна разысціся.

Не выключана, што позвы ў суды атрымалі і іншыя ўдзельнікі акцыі, сярод якіх актывістка і беларуская рэжысёрка Вольга Нікалайчык, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда, кіраўнік Берасцейскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Наталля Папкова і іншыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках