23 красавiка 2024, aўторак, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве за казачныя грошы скупляюць мухаморы

15
У Літве за казачныя грошы скупляюць мухаморы
Фота: Shutterstock

За кілаграм сушаных шапак грыбоў прапануюць 150 еўраў.

У шэрагу рэгіянальных газэт і парталаў з'явіліся аб'явы, у якіх за кілаграм сушаных шапак атрутных грыбоў прапануюць 150 еўраў. Сам скупшчык кажа, што перапрадае мухаморы за мяжу праз яго гаючыя ўласцівасці, а вось фітатэрапеўт, фармацэўт Віргіліюс Скіркявічус адзначае, што мухамор валодае галюцынагеннымі ўласцівасцямі. «Ва ўсёй Літве скупляем сушаныя чырвоныя мухаморы. Кілаграм - 150 еўраў», - з'явілася аб'ява ў адной з раённых газэт у Лаздзеі.

Аўтар аб'явы Арнольдас Скірымас у інтэрв'ю DELFI кажа, што грыбы перапрадае. Ён выказаў задавальненне тым, што ў Літве ён адзін скупляе небяспечныя грыбы, таму канкурэнцыі няма, аднак і людзей, якія б збіралі такі тып грыбоў, таксама не стае. Так што гэты заробак яму складана назваць залатой жылай. «Кошт устаноўлены такая, каб людзі цікавіліся, тэлефанавалі. Летась кошт быў ніжэйшы, аднак калі людзі пачалі збіраць, сушыць, то зразумелі, што гэта сур'ёзная праца, і не такая ўжо простая, як можа здацца», - кажа ён.

Са слоў прадпрымальніка, шмат залежыць ад варункаў надвор'я, ці грыбны год і г.д. Ён кажа, што набытыя грыбы перапрадае за мяжой: «Самыя вялікія рынкі - аўстрыйскі, нямецкі і амэрыканскі. Скажам, у Аўстрыі ёсць людзі або сям'і, цэлыя сямейныя прадпрыемствы, дзе цяжка адрозніць, ці з'яўляецца яно юрыдычнай асобай, ці проста гэта група людзей, занятых у нетрадыцыйнай медыцыне, якія і скупляюць сыравіну».

Вельмі небяспечны грыб

Тым часам шматгадовы прэзідэнт асацыяцыі грыбаводаў і перапрацоўшчыкаў Гінтаўтас Мілюс не чуў, што хто-небудзь у Літве скупляў мухаморы. «Я памятаю, у дзяцінстве мухаморы мы збіралі для адпужвання мух, калі бракавала хімікатаў. Нейкім чынам грыбы выціскалі і палівалі сцены, але ў астатнім я не чуў, што хтосьці іх скупляў», - сказаў ён. Г.Мілюса скупка мухамораў вельмі здзівіла, бо гэта - вельмі атрутны грыб.

«Я чуў пра яго гаючыя якасці, але я не магу сказаць канкрэтна. Напэўна, кожную атруту разумна можна выкарыстоўваць, каб атрымаць нешта карыснае, але я мяркую, што гэта вельмі складаная рэч. Нават дотык да мухамора можа мець сур'ёзныя наступствы, трэба доўга мыць рукі», - адзначае экспэрт. Фітатэрапеўт, фармацэўт Віргініюс Скіркявічус прызнаецца: першая думка, якая да яго прыйшла, калі ён пачуў аб скупцы чырвоных мухамораў, іх галюцынагенны эфэкт.

«Гэтая расліна выклікае галюцынацыі. І толькі пасля гэтага мы можам гаварыць пра яго гаючыя ўласцівасці. Такім чынам, усё гэта дзіўна. У тых, хто скупляе, могуць быць іншыя тлумачэнні, я не хачу падазраваць. Хоць мне цікава, навошта купляць, бо гэта не група навукоўцаў, якая скупляе грыбы, каб рабіць нейкія даследаванні. Хтосьці гэта проста так прыдумаў. Але я не хачу нікога падазраваць», - паўтарыў ён.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках