28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь уклала кантракт з расейскім вайсковым холдынгам «Алмаз-Антэй»

12
Беларусь уклала кантракт з расейскім вайсковым холдынгам «Алмаз-Антэй»

Гаворка ідзе аб куплі радыёлакацыйнага абсталявання для адзінай сістэмы СПА.

Як паведамляе «Інтэрфакс», пагадненне ўкладзенае з беларускай дзяржаўнай кампаніяй «Белтэхэкспарт».

Паводле інфармацыі агенцтва, кантракт на пастаўку беларускай старане радыёлакацыйнага абсталявання для Адзінай сістэмы СПА падпісаны «ў рамках міжнароднай дамовы аб вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве».

Цікава, піша gazetaby.com, што не так даўно расейскі холдынг апынуўся ў цэнтры скандалу, высунуўшы сваю версію катастрофы самалёта «Боінг», якая адбылася ў ліпені 2014 года на Данбасе.

Насуперак высновам міжнароднай следчай групы, аналітыкі холдынгу выказалі здагадку, што самалёт «мог быць збіты ўкраінскімі вайскоўцамі, бо толькі на ўзбраенні Украіны была састарэлая мадэль ЗРК «Бук».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках