23 красавiка 2024, aўторак, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія гандлёвыя цэнтры Менска могуць закрыцца?

7
Якія гандлёвыя цэнтры Менска могуць закрыцца?
ФОТА: MNSKNEWS.BY

Гандлёвыя цэнтры сталіцы ўжо не першы год адчуваюць складанасці з прыцягненнем арандатараў.

Гэта прывяло да істотнага падзення арэндных ставак за апошнія гады, а таксама да скарачэння аб'ёмаў будаўніцтва.

Так, у мінулым годзе ў сталіцы адкрыліся ўсяго 7 ГЦ, тады як у 2015-м у эксплуатацыю ўвялі 16 новых аб'ектаў.

Яшчэ адным чыннікам, які цісне на дзейныя гандлёвыя цэнтры, - гэта онлайн-гандаль. Паводле звестак даследавання, праведзенага найбуйнейшым амерыканскім банкам JPMorgan Chase, праз рост папулярнасці інтэрнэт-рэтэйла (такіх гігантаў, як Amazon і eBay), цяпер патрэба ў супрацоўніках офлайн-гандлю ЗША паменшылася на 1,2 млн чалавек.

- У Беларусі такіх даследаванняў пакуль не праводзілася, - распавёў Myfin.by мэнэджар праектаў гандлёвай нерухомасці «Твая сталіца» Арцём Давідовіч. - І хоць на захадзе канкурэнцыя сярод рэтэйлераў заўсёды была больш жорсткая, чым у нас, нельга сказаць, што менскім гандлёвым цэнтрам нічога не пагражае. Вобразна кажучы, мы цяпер знаходзімся на першых прыступках тых сходаў, на вяршыні якіх ужо стаяць гандлёвыя цэнтры ў краінах з больш развітымі рынкамі. Таму рана ці позна мы апынемся на іх месцы.

Апошнія пяць гадоў Менск штогод атрымліваў ад 50 да 100 тысяч квадратных метраў гандлёвых плошчаў, і таму канкурэнцыя паміж імі цяпер вельмі высокая. Паралельна з развіццём рынку гандлёвых цэнтраў, актыўна развіваўся і інтэрнэт-гандаль.

Цяпер ён дае магчымасць не выходзячы з дому набыць практычна ўсё, што трэба. Таму сітуацыя ў нас ужо нагадвае «заходнюю», але пакуль мае значна меншыя маштабы.

Нягледзячы на тое, што выпадкаў закрыцця гандлёвых цэнтраў у Менску яшчэ не было, перадумовы да гэтага ўжо можна назіраць. У якасці прыкладу экспэрт падаў некалі папулярныя гандлёвыя цэнтры аўтазапчастак.

- Яшчэ даволі нядаўна яны абсалютна не адчувалі цяжкасцяў з запаўненнем арандатарамі. А ў некаторых выпадках, на асабліва ліквідныя гандлёвыя памяшканні ўласнікамі ладзіліся «аўкцыёны». А што цяпер? У большасці з іх запоўненым арандатарамі застаўся толькі першы паверх, астатнія ж плошчы здаюцца ў арэнду за сімвалічныя сумы або наогул за «камунальныя выплаты». Але нават пры такой коштавай палітыцы, і без таго не малая колькасць пустых памяшканняў далей павялічвацца.

Што да гандлёвых цэнтраў фармату fashion, то, на думку Арцёма Давідовіча, пагроза зніжэння цікавасці да іх таксама ёсць, але не да ўсіх і пакуль не ў такім маштабе:

- У выпадку з аўтазапчасткамі ў пакупніка няма неабходнасці іх «прымеркі», бо яны тыповыя. А калі пытанні ўзнікнуць, то адказы на іх можна атрымаць у онлайн-кансультанта. Чаго не скажаш пра адзенне, касметыку і некаторыя іншыя тавары, якія звычайна можна сустрэць у fashion-ГЦ. Кожны з гэтых тавараў трэба прымераць, выпрабаваць ці, прынамсі, патрымаць у руках.

Таму, нягледзячы на інтэнсіўнае развіццё онлайн-гандлю, як, напрыклад, знаёмых шматлікім Wildberries і Lamoda, гандлёвыя цэнтры фармату fashion працягваюць заставацца запатрабаванымі сярод пакупнікоў.

Аднак за кошт таго, што за апошнія 2 гады агульная плошча гандлёвых цэнтраў павялічылася на 55%, а рэальныя даходы пакупнікоў не толькі не выраслі, але нават і зменшыліся, канкурэнцыя паміж гандлёвымі цэнтрамі цяпер на вельмі высокім узроўні.

Найбольш уразлівымі і неабароненымі цяпер, на думку Арцёма Давідовіча, выступаюць дзве асноўных групы гандлёвых цэнтраў: пабудаваныя паводле схемы долевага будаўніцтва і тыя, чый склад прадстаўлены індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

- Пры долевым будаўніцтве страчваецца магчымасць пісьменнага кіравання ім. А менавіта, таварнага занавання гандлёвых аб'ектаў унутры ГЦ, яго мадэрнізацыі, стылізацыі месцаў агульнага карыстання ды інш.

У той жа час, гандлёвым цэнтрам, якія маюць адзінага ўласніка, значна прасцей адаптавацца да зменлівых умоў на рынку, і кіраваць маркетынгавай палітыкай (мерапрыемствы, розныя тыпы рэкламы і да т.п.), абслугоўваць, мадэрнізаваць і стылізаваць гандлёвы цэнтр.

Цяперашні пакупнік вельмі патрабавальны да дробязяў, таму калі ў гандлёвым цэнтры дрэнна працуе вентыляцыя, а каб гэтае пытанне развязаць трэба доўга ўзгадняць з усімі ўласнікамі, можна быць упэўненым, што заўтра сюды прыйдзе ўжо менш наведвальнікаў. Пры гэтым, каб вярнуць іх назад, трэба будзе прыкласці намаганні, бо канкурэнтаў у гандлёвых цэнтраў цяпер шмат.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках