23 красавiка 2024, aўторак, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх адвакатаў прымусяць даць прысягу

21
Беларускіх адвакатаў прымусяць даць прысягу

Гэта вынікае з новай рэдакцыі тэксту Закона «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці».

Закон пастанавілі дапоўніць артыкулам 11.1, які так і называецца «Прысяга адваката», піша belaruspartisan.org.

Згодна з ім, «у парадку i тэрмiны, устаноўленыя Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў, адвакат, які ўступіў у чальцы тэрытарыяльнай калегіі адвакатаў, прыносіць прысягу адваката наступнага зместу:

«Я, (прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца)), урачыста клянуся справядліва і добрасумленна выконваць абавязкі адваката, абараняць правы,

свабоды і інтарэсы кліентаў, кіруючыся Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь і Правіламі прафесійнай этыкі адваката».

Нагадаем, што адвакатура фармальна з'яўляецца незалежным інстытутам, а прысягу па вызначэнні даюць «царовы халопы», якія дзейнічаюць ад імя і на даручэнне Рэспублікі Беларусь - суддзі, вайскоўцы, супрацоўнікі Следчага камітэта і г.д. Адвакаты да такіх не належаць, таму прысяга адваката гэта свайго кшталту юрыдычны нонсэнс.

Тэкст прысягі таксама выглядае карэктным толькі на першы погляд. Бо добра вядома, што Аляксандр Лукашэнка часта падмяняе законы сваімі ўказамі і дэкрэтамі. Аднак адвакаты не абавязаныя прысягаць на вернасць «крыніцам права», якія выйшлі з-пад пяра правадыра.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках