18 красавiка 2024, Чацвер, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Забыўся, калі апошні раз заробак падвышалі»

19
«Забыўся, калі апошні раз заробак падвышалі»
ФОТА: REUTERS/Васіль Фядосенка

Хто атрымлівае сярэдні ў краіне заробак?

У Белстаце абвяшчаюць пра рост сярэдняга заробку ў чэрвені - 819,3 рубля ва ўсёй краіне.

"Сезоннасць, вядома ўплывае на гэта. Калі ёсць квартальны месяц, ёсць прэміі. У Новы год таксама ёсць прэміі", - тлумачаць у Белстаце прычыну росту заробкаў.

Euroradio.by паглядзела, хто атрымлівае сярэдні ў краіне заробак.

Генадзь, рабочы, наладчык на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў у Бабруйску.

"Ужо некалькі гадоў заробак не павышаўся, я ўжо нават не памятаю, калі ён падымаўся. Ад сезона заробак не залежыць абсалютна. Я 20 гадоў працую наладчыкам, блізу 500 рублёў апошнім разам атрымліваў. Цяпер працую поўны дзень і ўсе пяць дзён на тыдзень. За стаж накідваюць, але не шмат".

Сярэдні заробак у прамысловасці паводле звестак Белстату складае 899 рублёў.

Наталля Міхайлаўна, даярка, Іванаўскі раён Берасцейскай вобласці.

"Мы працуем з шасці да дзесяці раніцы. Гэта толькі на даенне. Заробак залежыць ад колькасці малака і ад якасці. У нас ёсць "еўра" і "экстра" малако. Апошні заробак мой - 580 рублёў, за чэрвень. Ад сезона заробак мала залежыць. Амаль увесь час колькасць малака аднолькавая".

Сярэдні заробак у сельскай гаспадарцы ў чэрвені стаў 590,9 рублёў.

Іван, настаўнік, Бабруйск.

"Глабальна заробак даўно не вырастаў, нейкія зусім дробныя падвышэнні, можа, і былі. У нас цяпер нейкім чынам зменіцца сістэма аплаты, абяцалі падвышэнне прэміі. Апошні заробак у мяне быў 740 рублёў".

Сярэдні заробак настаўніка паводле статыстыкі складае 565,5 рублёў.

Павел, прараб, Менск.

"Заробак залежыць ад сезону, у тым ліку. Гэта значыць аб'ём залітага бетону, напрыклад, у маналітчыкаў зімой памяншаецца, таму і заробак меншы і ў іх, і ў іх кіраўнікоў. У мяне заробак 1 050 рублёў, у звычайных будаўнікоў дзесьці 1000".

У будаўніцтве ў сярэднім атрымліваюць 880,3 рубля.

Аляксандр, інжынер-канструктар, Менск.

"Для інжынера-канструктара 1000 рублёў – добры заробак. У мяне выходзіць 1 200-1 300. Ад сезона гэта не залежыць, хутчэй, ад таго, прыватнае прадпрыемства або дзяржаўнае. На дзяржаўным, нават калі даход у прадпрыемства ёсць, то заробак могуць не індэксаваць".

Насця, архітэктар, Менск.

"У нас заробак залежыць ад таго, ці ёсць замовы ці не. Калі праект падвісае, за іх не выплачваюць грошы. У мяне выходзіць дзесьці 1 400 недзе. У сферы дызайну і сезон адбіваецца. Улетку народ раз'язджаецца і не думае аб рамонтах".

Сярэдні заробак вырастае летам кожны год. Так, у чэрвені мінулага года заробак вырас на 20 рублёў (з 718 да 738 рублёў). У наступны месяц мінулага лета заробак зноў падымаецца на 12 рублёў - да 750 за месяц.

А вось у мінулым годзе ў верасні сярэдні заробак зноў апусцілася да 732 рублёў, а ў лістападзе стаў амаль такі ж, як быў у траўні. Такія змены былі і ў 2015-м годзе, і ў 2014-м.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках