29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менскай вобласці дырэктар прадпрыемства выкраў амаль 10 тон паліва

21
У Менскай вобласці дырэктар прадпрыемства выкраў амаль 10 тон паліва
Фото: kiev-news.com

Паўтара года за дзяржаўны кошт ён запраўляў не толькі сваё аўто, але і транспарт сваякоў.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, цягам 2016-2017 гадоў кіраўнік прадпрыемства выкраў больш за 7 тысяч літраў дызельнага паліва і амаль 2,5 тысяч літраў бензіну. Такім чынам, ён прычыніў шкоду прадпрыемству на агульную суму амаль 11,5 тысяч рублёў.

Як растлумачылі ў міліцыі interfax.by, ён прызначаў сустрэчу на бензазапраўках людзям, якіх збіраўся заправіць, прыязджаў і заліваў ім поўны бак. Пры гэтым ён выкарыстаў электронную карту, на якую галаўное прадпрыемства штомесяц перакладала сродкі для запраўкі лесанарыхтоўчай тэхнікі.

- Тое, што на запраўцы кругласутачна вядзецца відэаназіранне, кіраўніка, відавочна, мала цікавіла. Усё выкрадзенае паліва ён спісваў на лесанарыхтоўчую тэхніку. А каб у бухгалтэрыі прадпрыемства не ўзнікала пытанняў, начальнік падстрахаваўся і запраўляў яшчэ аўтамабіль бухгалтара, - распавялі ва УУС.

У дачыненні да кіраўніка распачатая крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках