25 красавiка 2024, Чацвер, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

33 гады таму пайшоў з жыцця Уладзімір Караткевіч

7
33 гады таму пайшоў з жыцця Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч дагэтуль застаецца адным з самых чытаных беларускіх пісьменнікаў.

Пісьменнік памёр 25 ліпеня 1984 года.

Аўтар раманаў «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», аповесцяў «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», мноства кніг паэзіі, перакладаў, нарысаў, Уладзімір Караткевіч вучыў беларусаў любіць Беларусь. І дагэтуль ён застаецца адным з самых чытаных беларускіх пісьменнікаў, нагадвае «Белсат».

Уладзімір Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў сям'і расейскамоўнага чыноўніка ў горадзе Оршы. Падчас вайны ён быў эвакуаваны спачатку ў Перм, а затым у Арэнбург. Сярэднюю адукацыю ён атрымаў у Оршы. Скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Вольна валодаў украінскай мовай і меў рэпутацыю «ўкраінскага нацыяналіста».

У 1954 - 1956 гадах быў настаўнікам у сельскай школе недалёка ад Кіева і з 1956 да 1958 выкладаў у родным горадзе Оршы. Пазней вучыўся на курсах літаратуры і кінематаграфіі ў Маскве. З 1962 года і да сваёй заўчаснай смерці ў 1984 годзе жыў у Менску.

Душа застанецца

У 2010 годзе Кася Камоцкая і Віктар Корзун знялі для тэлеканала «Белсат» дакументальны фільм, які распавядае пра таямніцы ўплыву твораў Караткевіча на фармаванне беларускай нацыянальнай свядомасці. А таксама падсвядомасці.

Фільм называецца «Уладзімір Караткевіч. Душа застанецца» - праз першы радок аднаго з вершаў аўтара. «Гэтае выказванне адпавядае канцэпцыі стужкі», - кажа прадусарка, спявачка Кася Камоцкая, якая гутарыць пра Караткевіча з героямі фільма: ягонымі сябрамі і чытачамі-выхаванцамі - Антонам Рудаком, Андрэем Хадановічам, Рыгорам Барадуліным, Васілём Сёмухам, Адамам Мальдзісам, Святланай Курс ды іншымі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках