28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патоп у Менску і Берасці

12
Патоп у Менску і Берасці
Фота: «Радыё Свабода»

Непагадзь у Беларусі прывяла да чарговага калапсу.

Ліўні, моцны вецер і навальніцы, якія ўвесь вечар і ноч гаспадарылі ў Менску і Берасці, а таксама абласцях, прывялі да падтаплення, падзення дрэў, прыпынкаў руху грамадскага транспарту, паведамілі ў МНС.

Паводле звестак ратавальнікаў, парывы ветру дасягалі 16 м/с. У двух населеных пунктах Баранавіцкага і Клецкага раёнаў пашкоджаныя дахі 2 жылых дамоў і сельскагаспадарчых будынкаў.

Моцны вецер паваліў 15 дрэў у Берасцейскай вобласці і 2 у Менску, у адным з выпадкаў дрэва ўпала на аўтамабіль.

Ліўні прывялі да падтаплення 26 жылых дамоў, 19 прыватных падворкаў і 3 адміністрацыйных будынкаў у трох раёнах Берасцейскай вобласці, шасці раёнах Менскай вобласці і ў сталіцы.

У Менску падтопленымі выявіліся 14 адрэзкаў дарог, праз непагадзь спыняўся транспарт: ад 25 хвілін да 3 гадзін стаялі 37 тралейбусных і 22 аўтобусных маршрутаў.

Работнікі МНС з зон падтаплення выцягнулі 8 легкавых аўтамабіляў.

Паводле звестак сіноптыкаў, у перыяды з 15.34 да 20.08 ля метэастанцыі Ганцавічы Берасцейскай вобласці выпала 51,6 мм ападкаў, з 21.00 да 01.30 ля метэастанцыі Менск выпала 52,1 мм ападкаў.

У МНС паведамілі, што пацярпелых праз непагадзь няма. Работнікі МНС і іншых арганізацый распілоўвалі паваленыя дрэвы і адпампоўвалі ваду. Вядуцца аднаўленчыя работы.

Паводле звестак ДВА «Белэнэрга», цягам дня на тэрыторыі рэспублікі перыядычна парушалася электразабеспячэнне 283 населеных пунктаў, 54 сельскагаспадарчых будынкаў і 1150 трансфарматарных падстанцый. Адключэнні аператыўна ліквідуюцца аварыйнымі брыгадамі. Паводле стану на 06.00 26 ліпеня застаюцца без электразабеспячэння 37 населеных пунктаў, 4 сельскагаспадарчыя будынкі і 234 трансфарматарныя падстанцыі ў Берасцейскай і Менскай абласцях.

Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»
Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках