28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто «накручвае» лічыльнікі?

22
Хто «накручвае» лічыльнікі?

Жыхары Мікашэвічаў атрымалі шакавальныя рахункі.

«Памылі цэлы заапарк» - да такой высновы прыйшлі жыхары ЖБВК «Граніт-3», д.№39 на вуліцы Першамайскай, пасля таго, як атрымалі рахункі камунальных паслуг.

Асабліва здзівіў выдатак халоднай і гарачай вады з паказанняў прыбораў індывідуальнага ўліку. У многіх лічбы перавышалі ў дзесяткі разоў. Напрыклад, у двухпакаёвай кватэры, дзе пражывае двое дарослых і трое маленькіх дзяцей, беспадстаўна было прыплюсавана на кожны лічыльнік па 31 кубаметру вады, піша «Інформ-прогулка».

- Столькі вады мы можам выдаткаваць толькі за паўгода, - кажа маладая сям'я. – За месяц у нас выходзіць халоднай вады - 7-8 кубоў і гарачай столькі ж. У траўні за камунальныя паслугі заплацілі 52.49 рублёў, у чэрвені без вады - 44.07. За ліпень да аплаты - 107.48 рублёў.

Да таго ж разлікі за ваду налічваліся жыхарам рознымі тарыфамі. У кагосьці яна была па 0,5322, а ў некаторых - 0,7839. Жыхары дома абураныя. Кожны месяц яны перадаюць звесткі з лічыльнікаў. І ніколі не было праблем. Сталі разбірацца. Для пачатку патэлефанавалі ў ЖКГ. І ў адказ на свае прэтэнзіі пачулі: «Каго вы хочаце падмануць? У вас менавіта такія лічбы на лічыльніку, як у нас запісана!» і дадалі, што такія звесткі ім перадалі з «Водаканалу». А яны да іх яшчэ парачку лічбаў прыплюсавалі.

- Пазванілі на «Водаканал», зверылі свае звесткі. Высветлілася правільна, - расказваюць жыхары. - Там сказалі, што налічэннем займаецца бухгалтэрыя ЖКГ. Параілі зноў патэлефанаваць туды. На гэты раз нас запэўнілі, што адбыўся збой сістэмы пры налічэнні. А калі мы паведамілі, што плаціць не будзем, прыстрашылі: «Плаціць давядзецца, а то штраф вырасце».

- Але з якой «радасці» мы павінны пераплачваць амаль 70 рублёў? - зноў скардзяцца людзі. - Гэта не нашая памылка. У нас лішніх грошай няма. Тым больш што ўсе плацяць яшчэ і крэдыты за кватэру па 200-300 рублёў.

У пытаннях выдатку вады і яе налічэння 20 ліпеня адбыўся сход жыхароў каля дома з удзелам старшыні ЖБВК «Граніт-3» Уладзіміра Валынчыцы. Дзякуючы ягонаму хадайніцтву пытанне разгледзелі станоўча. Камунальнікі паабяцалі ў жніўні правесці пераразлік. І запэўнілі, што штраф спаганяцца не будзе.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках