28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Расея не дамовіліся аб вяртанні дыпламатычных лецішчаў

6
ЗША і Расея не дамовіліся аб вяртанні дыпламатычных лецішчаў

Пытанне вываду з-пад амерыканскіх санкцый дыпламатычных лецішчаў РФ з'яўляецца балючым для расейскага боку.

Расея і ЗША пакуль не дамовіліся аб вяртанні РФ дзвюх расейскіх дыпламатычных рэзідэнцый, так званых «дыпламатычных дач» на тэрыторыі ЗША, заявіла прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Хізэр Ноерт на брыфінгу 25 ліпеня.

Паводле яе слоў, пытанне вываду з-пад санкцый дыпламатычных дач з'яўляецца балючым для расейскага боку.

«Што тычыцца лецішчаў, то перамовы ў гэтым пытанні прадаўжаюцца», - сказала Ноерт. Яна дадала, што цяпер «не прынята ніякіх пастаноў».

Прадстаўніца Дзярждэпартамента падкрэсліла, што, нягледзячы на абвінавачванні расейскага боку ў абмежаванні права выкарыстоўваць дыпламатычную маёмасць РФ на тэрыторыі ЗША, афіцыйны Вашынгтон мае паўнамоцтвы «абмяжоўваць допуск да гэтых устаноў праз тую дзейнасць, якая там мела месца».

29 снежня 2016 года ЗША прынялі пастанову пра высылку 35 расейскіх дыпламатаў і закрыцці дзвюх расейскіх дыпмісій - у Нью-Ёрку і Мэрылэндзе - у адказ «на кампанію па ўціску амерыканскіх дыпламатаў у Маскве».

29 чэрвеня газета Guardian паведаміла, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даручыў падрыхтаваць спіс саступак, на якія могуць пайсці ЗША ў дачыненнях з Расеяй. Сярод магчымых варыянтаў значыцца вяртанне «дыпламатычных дач» у Нью-Ёрку і Мэрылэндзе.

4 ліпеня спікер Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расейскія ўлады, якія чакаюць ад Вашынгтона развязання пытання з закрыццём загарадных рэзідэнцый амбасады Расеі ў штатах Нью-Ёрк і Мэрыленд, ужо страчваюць цярпенне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках