19 красавiка 2024, Пятніца, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам не па кішэні мяса і масла

11
Беларусам не па кішэні мяса і масла

У першым паўгоддзі беларусы купілі менш мяса, субпрадуктаў і масла.

Продаж масла праз арганізацыі гандлю ў першым паўгоддзі скараціўся ў параўнанні з мінулым годам на 8,3% да 10,5 тысячы т. Заўважым, што беларуская малочная прамысловасць у стане выпускаць блізу 10 тысяч т масла штомесяц. Адпаведна, блізу 8 тысяч т кожны месяц ідзе на экспарту, піша belmarket.by.

Продажы мяса, уключаючы мяса птушкі і субпрадукты, скараціліся ў першым паўгоддзі на 2,1% да 166,3 тысячы т, пры гэтым на 8% упаў збыт мясных кансерваў да 4,4 тысячы т. Аб'ём продажаў каўбасных вырабаў, вэнджаніны застаўся на ўзроўні мінулага года або склаў 153,5 тысячы тон.

Мацней за ўсё скарацілася спажыванне фруктовых і агароднінных сокаў. Яно зменшылася на 16,5% да 2,7 млн дал.

Беларусы павялічылі спажыванне сыроў на 3,4% да 19,9 тысячы т, яек на 3,9% да 560,8 млн штук, алею - на 1,7% да 33,6 тысячы т, круп - на 2% да 46,2 тысячы т, макаронных вырабаў - на 1,2% да 29,6 тысячы тон.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках