25 красавiка 2024, Чацвер, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мабільная сувязь з агаворкамі: што трэба ведаць аб скасаванні роўмінгу ў ЕЗ

4
Мабільная сувязь з агаворкамі: што трэба ведаць аб скасаванні роўмінгу ў ЕЗ

Як працуюць новыя правілы, прынятыя 15 чэрвеня.

Да пачатку жніўня найбуйнейшыя расейскія мабільныя аператары - МТС, «Вымпелком», «Мегафон» і Tele2 - на патрабаванне Федэральнай антыманапольнай службы (ФАС) павінны перагледзець свае тарыфныя планы, скасаваўшы неабгрунтаваную розніцу ў коштах паслуг сувязі ў сваім рэгіёне і пры паездках іх абанентаў па Расеі. Фактычныя гэта азначае скасаванне роўмінгу ўнутры краіны, піша «Нямецкая хваля».

А ў краінах Еўразвязу абаненты сотавай сувязі могуць тэлефанаваць без роўмінгу ўжо больш за месяц. Плата за яго была скасаваная 15 чэрвеня - як раз у пачатку сезона адпачынкаў. Цяпер, у час падарожжа па Еўропе, дастаткова купіць адну SIM-карту, якой можна карыстацца ва ўсім ЕЗ і нават у шэрагу іншых краін. Кошт званкоў, SMS-паведамленняў і мабільнага інтэрнэту пры гэтым будзе такім жа, як у той краіне, дзе гэтая карта была набытая. Аднак ёсць некалькі падводных камянёў, пра якія варта ведаць, каб кошт за мабільную сувязь усё ж не выявіўся большым за кошт самога адпачынку.

У якіх краінах можна тэлефанаваць без роўмінгу

Новыя правілы дзейнічаюць ва ўсіх 28 краінах-сябрах ЕЗ і ў трох дзяржавах - Нарвегіі, Ліхтэнштэйне і Ісландыі, якія не ўваходзяць у яго, і тычацца як папярэдне аплачаных SIM-карт, якія дазваляюць папаўняць баланс, так і карт, прывязаных да дамовы. Небяспека палягае ў тым, што некаторыя краіны, якія скасавалі роўмінг, суседнічаюць з тымі, дзе новыя правілы не дзейнічаюць. Да прыкладу, калі з нямецкай SIM-картай адправіцца ў Швэйцарыю, якая не далучылася да пагаднення, або, падарожнічаючы па поўдні Францыі, паехаць на дзень у Манака, за паслугі мабільнай сувязі давядзецца даплачваць.

На вадзе і на сушы - розныя правілы

Скасаванне роўмінгу не дзейнічае на моры, таму, адпраўляючыся ў круіз, варта памятаць, што загрузка ў Facebook сваіх фатаграфій на борце беласнежнага лайнера можа каштаваць круглую суму. На цеплаходах сотавая сувязь працуе праз спадарожнік. Пры гэтым тэлефон аўтаматычна падключаецца да адзінай даступнай сеткі. Прагляд адной старонкі ў інтэрнэце з выкарыстаннем спадарожнікавай сувязі можа каштаваць ад 20 да 40 еўраў, высветлілі карэспандэнты WDR. А калі смартфон аўтаматычна загружае паведамленні электроннай пошты ці ўсталёўвае абнаўленні, гэта можа каштаваць ад тысячы да дзвюх тысяч еўраў. Тое ж самае тычыцца паромаў і самалётаў.

Галоўнае - не злоўжываць

Падчас падарожжа ў межах Еўразвязу і ў краінах, якія далучыліся да пагаднення аб скасаванні роўмінгу, без даплаты можна тэлефанаваць, адпраўляць SMS-паведамленні і карыстацца мабільным інтэрнэтам. Аднак ёсць выключэнні. У некаторых выпадках сотавыя аператары маюць права спаганяць з абанентаў дадатковую плату - напрыклад, каб змагацца са злоўжываннямі.

У кожнай краіне сотавыя аператары могуць усталёўваць свае ліміты.

Так, жыхарам краін ЕЗ забаронена на сталай аснове карыстацца ў сваім рэгіёне набытай за мяжой SIM-картай з больш выгодным тарыфам. У такіх выпадках мабільным аператарам пасля заканчэння чатырох месяцаў дазволена вынесці абаненту папярэджанне і павысіць для яго кошт мабільнай сувязі.

Такая палітыка справядлівага выкарыстання (fair use) тычыцца і загрузкі звестак праз мабільны інтэрнэт. Сотавыя аператары могуць уводзіць ліміт па аб'ёму звестак, за якія абанент плаціць згодна з дамашнім тарыфам, і спаганяць дадатковую плату пры перавышэнні гэтай нормы.

Гэтае правіла дзейнічае, нават калі хатні тарыф абанента не прадугледжвае абмежаванняў па аб'ёме звестак. Так што калі ў адпачынку спампоўваць фільмы праз мабільны інтэрнэт або ў пошуках славутасцяў стала карыстацца навігацыйным сэрвісам Google Maps, рахунак за мабільную сувязь можа хутка вырасці. Праблемы могуць паўстаць і ва ўладальнікаў папярэдне аплачаных SIM-карт, якія не прадугледжваюць ліміты выкарыстання звестак або колькасці званкоў.

Мая краіна - мае правілы

Дадатковымі выдаткамі ў падарожжы могуць быць нават частыя размовы з абанентамі сваёй жа тэлефоннай сеткі. У многіх аператараў такія званкі ў хатнім рэгіёне - бясплатныя. Аднак у паездцы за іх можа спаганяцца асобная плата.

Каб рэгуляваць дадатковыя выдаткі абанентаў, у ЕЗ былі ўведзеныя ліміты на ўнутрыгаліновыя тарыфы, згодна з якімі аператары сувязі надаюць адзін аднаму паслугі. Так, за наданне паслуг мабільнага інтэрнэту партнёрскаму аператару кампанія сотавай сувязі не можа патрабаваць больш 7,70 еўра за гігабайт. З часам гэты парог будзе зніжацца: з 1 студзеня 2022 года ён павінен складаць 2,50 еўра за гігабайт. Для тэлефонных размоваў і паведамленняў гэтая верхняя мяжа складае 3,2 цэнта за хвіліну і 1 цэнт за SMS-паведамленне.

Каб пазбегнуць дадатковых выдаткаў, неабходна таксама памятаць, што, нягледзячы на скасаванне роўмінгу, міжнародныя званкі - напрыклад, з адной краіны ЕЗ у іншую ўсё ж застаюцца дарагімі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках