18 красавiка 2024, Чацвер, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля навальніцы без электрычнасці застаюцца 37 населеных пунктаў

8
Пасля навальніцы без электрычнасці застаюцца 37 населеных пунктаў

Ад залевы і навальніцы з моцным ветрам 25 ліпеня найбольш пацярпелі Берасцейшчына і Меншчына.

Паводле прэс-службы Міністэрства ў надзвычайных сітуацыях, вецер пашкодзіў дахі двух жылых дамоў і шасці сельскагаспадарчых будынкаў у двух населеных пунктах Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці і Клецкага раёна Менскай вобласці.

На Берасцейшчыне зафіксаваныя 15 выпадкаў падзення дрэў, у Менску - два. Дрэвамі быў пашкоджаны адзін легкавы аўтамабіль.

Былі падтопленыя 26 жылых дамоў, 19 прыватных падворкаў і тры адміністрацыйныя будынкі ў трох раёнах Берасцейскай вобласці, шасці раёнах Менскай вобласці і ў Менску. У сталіцы з 22:10 былі падтопленыя 14 адцінкаў дарог. Быў прыпынены або абмежаваны рух 37 тралейбусных і 22 аўтобусных маршрутаў. Час затрымкі складаў ад 25 хвілін да 3 гадзін.

Ратавальнікі дасталі з зон падтаплення восем легкавых аўтамабіляў.

Паводле звестак ДВА «Белэнэрга», цягам дня на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 283 населеных пунктаў. Паводле стану на 6.00 26 ліпеня без электрычнасці застаюцца 37 населеных пунктаў у Берасцейскай і Менскай абласцях.

Пацярпелых няма. Вядуцца аднаўленчыя работы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках