28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белгідрамет: Гэта быў самы моцны дождж у Менску за ўсю гісторыю назіранняў

3
Белгідрамет: Гэта быў самы моцны дождж у Менску за ўсю гісторыю назіранняў

Увечары 25 ліпеня і ў ноч на 26 ліпеня ў Менску выпала рэкордная колькасць ападкаў.

З 9 раніцы 25 ліпеня да 9 раніцы 26 ліпеня моцныя дажджы адзначаліся на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Але сталіца выявілася ў рэкардсменах. У Менску выпала 77 мм дажджу, 24 мм - з 18 да 21.00 аўторка, а з 21.00 і да 4 раніцы - яшчэ 53 мм ападкаў.

Гэта 87% кліматычнай месячнай нормы, - тлумачыць tut.by намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

Дарэчы, у Самахвалавічах зафіксавана яшчэ больш ападкаў - 104 мм, гэта значыць, 116% ад кліматычнай нормы.

- Такіх рэкордных дажджоў у Менску яшчэ не было за ўсю гісторыю назіранняў, - кажа Святлана Рыбакова.

Такі дождж Менск перажываў у ліпені 1973 года, калі выпала 73,5 мм ападкаў.

- У горадзе часцяком цяплей, чым у наваколлі, на пару градусаў, выграваецца ён больш інтэнсіўна, таму менавіта над Менскам была актыўная навальнічная дзейнасць. Яна развівалася на атмасферным фронце, які падзяляе трапічную паветраную масу і больш свежую масу, якая паступае з захаду Еўропы. Кантрасты тэмператур у краіне былі больш за 10 градусаў. На паўночным захадзе было блізу 20 градусаў, на паўднёвым усходзе - 30-32. Вось такія кантрасты тэмператур і стварылі ўмовы для актыўнай навальнічнай дзейнасці, - кажа намеснік начальніка службы.

Аднак назваць мінулую навальніцу гадовым Хаўерам нельга.

- Іх нельга параўноўваць, цяпер не было моцных вятроў, не было цыклона.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках