29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаліта Міляўская таемна наведала Магілёў?

24
Лаліта Міляўская таемна наведала Магілёў?

Пяты муж спявачкі родам з Беларусі.

У Магілёве ў Лаліты Міляўскай (Гарэлік) у пачатку ліпеня памёр свёкар. Пра гэта яна распавяла ў Юрмале, дзе прабыла ўсяго адзін дзень на фестывалі Лаймы Вайкуле «Рандэву».

Справа ў тым, што пяты муж спявачкі Дзмітрый Іваноў родам з Магілёва. Іх шлюб быў зарэгістраваны ў 2010 годзе (з падпісаннем шлюбнага кантракту, згодна з якім мужчына не мае права ні на што прэтэндаваць у выпадку разводу). На той момант спартоўцу, трэнеру па фітнэсу і гульні ў сквош было ўсяго 35 гадоў, а поп-спявачцы 47. Вырас ён на праспекце Шміта і ад першага шлюбу мае ў Магілёве дачку, піша «Магілёўскі Рэгіён».

Летась расейскія СМІ доўгі час абмяркоўвалі непрыемную падзею - Дзмітрый трапіў у секту, дзе яго нібыта замбавалі з дапамогай гіпнозу і выцягнулі з кішэні блізу 66 тысяч рублёў. Дзмітрый Іваноў стаў ахвярай аднаго з маскоўскіх трэнінгавых цэнтраў, у якім усіх ахвотных павінны былі навучаць навыкам лідарства. Пачаўшы курс, толькі за пяць дзён ён змяніўся да непазнавальнасці. Лаліта нават сур'ёзна падумвала аб расставанні з мужам, але ў выніку з дапамогай сяброў змагла яго пераканаць. Спявачка прызнала, што Дзмітрый прабыў там восем дзён, але яму ўдалося выбрацца, «шмат у чым, таму што побач была разумная і кахаючая жонка». Дзмітрый Іваноў звярнуўся па дапамогу да псіхолага. На мінулым тыдні расейская паліцыя дала афіцыйны адказ – у распачынанні крымінальнай справы супраць трэнінгавага цэнтра адмоўлена. І адначасова яшчэ адзін удар - памёр ягоны бацька. Цырымонія развітання прайшла практычна ў сакрэце.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках