23 красавiка 2024, aўторак, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мытным саюзе загаварылі аб адзінай валютнай адзінцы

14
У Мытным саюзе загаварылі аб адзінай валютнай адзінцы

Еўразійскі банк развіцця выступіў з прапановай.

ЕАБР прапануе краінам ЕАЭС увесці адзіную разліковую грашовую адзінку. Яна стане аналагам ЭКЮ, які выкарыстоўваўся ў ЕЗ да ўвядзення еўра, паведамляюць «Известия» са спасылкай на дырэктара Цэнтра інтэграцыйных даследаванняў ЕАБР Яўгена Вінакурава, піша сайт «Беларусы і рынак».

Такая грашовая адзінка можа выкарыстоўвацца для разлікаў паміж цэнтрабанкамі. Яна будзе разлічвацца па наяўнаму ў рэгіёне кошыку валют. Назвы ў адзінкі пакуль няма. З яе дапамогай можна было б абслугоўваць гандлёвыя плыні.

Прапанова ЕАБР пакуль яшчэ не выносілася на абмеркаванне краін Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

Цяпер для разлікаў з РФ выкарыстоўваюцца рублі, а паміж іншымі краінамі - даляры.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках