28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна спыніла пастаўкі электраэнэргіі ў «ЛДНР»

9
Украіна спыніла пастаўкі электраэнэргіі ў «ЛДНР»

Акупаваныя тэрарыстамі раёны не будуць забяспечвацца электраэнэргіяй.

Украіна спыніла ператокі электраэнэргіі з акупаванымі раёнамі Данецкай вобласці, цяпер Кіеў не пастаўляе электрычнасць у "ДНР" і "ЛНР", паведаміў у Facebook выканаўца абавязкаў дырэктара нацыянальнай энэргетычнай кампаніі "Укрэнэрга" Усевалад Кавальчук, піша "Гордан".

"Афіцыйна. З 0.00 26.07.2017 года спыненыя ператокі электраэнэргіі з часова некантраляванымі раёнамі Данецкай вобласці. Тэрыторыя "АРДЛА" ("ДНР" і "ЛНР" - заўвага) пакуль не спажывае электраэнэргію, што вырабляецца электрастанцыямі на кантраляванай частцы Украіны", - напісаў ён.

Са слоў Кавальчука, патрэбы акупаваных тэрыторый у электраэнэргіі кампенсуюцца за кошт Старабешаўскай і Зуеўскай цеплавых электрастанцый, а таксама паставак з Расейскай Федэрацыі, "якія адбываюцца па лініях, якія выключаныя з пераліку міждзяржаўных". Кіраўнік "Укрэнэрга" паведаміў, што ператокі па гэтых лініях не вядуцца ў агульным сальда "Украіна-Расея-Беларусь".

24 красавіка "Укрэнэрга" паведамляла, што з 25 красавіка падача электраэнэргіі на тэрыторыю АРЛА (асобных раёнаў Луганскай вобласці) спыняецца.

Пазней СМІ ваеўнікоў паведамілі аб спыненні энэргазабеспячэння Луганска. Ваеўнікі сцвярджаюць, што электрычнасць на акупаваныя тэрыторыі Луганскай вобласці пастаўляецца з Расеі і акупаванай часткі Данецкай вобласці.

"Луганскае энэргетычнае аб'яднанне" з'яўляецца адзіным прадаўцом электраэнэргіі на акупаваную тэрыторыю Луганскай вобласці. У снежні 2016 года дырэктар прадпрыемства Уладзімір Грыцай паведаміў, што запазычанасць за электразабеспячэнне з боку акупаванай часткі Луганскай вобласці складае 6 млрд грн.

У красавіку 2014 года на ўсходзе краіны пачаўся ўзброены канфлікт. Украінскія войскі супрацьстаяць прарасейскім ваеўнікам, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках