24 красавiка 2024, Серада, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал: Бабруйскі гарвыканкам супраць з'яўлення алеі Алеся Адамовіча

16
Скандал: Бабруйскі гарвыканкам супраць з'яўлення алеі Алеся Адамовіча
АЛЕСЬ АДАМОВІЧ

Чыноўнікі адмовіліся ўвекавечыць памяць беларускага пісьменніка.

Бабруйскі журналіст Андрэй Шобін у сярэдзіне траўня звярнуўся ў бабруйскі гарвыканкам з прапановай пасадзіць у горадзе алею імя Алеся Адамовіча, якога многае звязвае з Бабруйшчынай, піша «Бобруйский курьер».

У чэрвені А. Шобін атрымаў адказ ад намесніка старшыні гарвыканкама Аляксандра Маркачова. У ім паведамлялася, што ягоная ініцыятыва Бабруйскім гарвыканкамам успрынятая станоўча, аддзелам і службам даручана «прапрацаваць гэтае пытанне з мэтай прыняцця канчатковай пастановы на найбліжэйшым пасяджэнні тапаграфічнай камісіі».

І вось - камісія сабралася (праўда, «тапанімічная», а не «тапаграфічная», як сцвярджалася ў адказе А. Маркачова) і пастанавіла: увекавечанне памяці А. Адамовіча ў Бабруйску ўважаюць за немэтазгоднае.

ФОТА: BABRUYSK.BY

Праўда, там жа паведамляецца, што «камісія надумала ўлічыць ваша меркаванне надалей пры фармаванні горадабудаўнічага рэгламенту г. Бабруйска».

Але незразумела, як гэта спалучаецца з ужо «агучанай» «немэтазгоднасцю».

Трэба адзначыць, што гэты адказ гарвыканкама таксама дысануе са статусам Бабруйска як культурнай сталіцы Беларусі 2017 года.

Андрэй Шобін цяпер прадумвае свае далейшыя крокі. Паводле ягоных слоў, магчыма, будзе звяртацца з гэтай прапановай у вышэйшыя інстанцыі.

«Больш за 20 гадоў грамадскай сферай, «ідэалогіяй» у Бабруйску кіруюць палітрукі і ідэолагі яшчэ «савецкага прызыву». Іх разуменне і ўяўленне пра работу з грамадзянскімі ініцыятывамі, грамадзянскай супольнасцю шмат у чым адпавядаюць таму часу. Таму ў горадзе не падтрымліваюцца незалежныя ініцыятывы», - каментуе гэты адказ чыноўнікаў галоўны рэдактар «Бабруйскага кур’ера», пісьменнік, праваабаронца Анатоль Санаценка.

Нагадаем, Алесь Адамовіч з самага ранняга дзяцінства жыў у паселішчы Глуша (што пад Бабруйскам); уважаў гэтае месца за малую Радзіму... У Глушы ён быў і пахаваны - пасля сваёй смерці ў студзені 1994 года.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках