25 красавiка 2024, Чацвер, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пляга санкцый

8
Пляга санкцый

Што будзе з эканомікай Расеі.

На парадку дня ў Сэнаце Злучаных Штатаў Амэрыкі - галасаванне за законапраект аб санкцыях супраць Расеі, Ірана і Паўночнай Карэі. Згодна з дакументам, Крэмль можа панесці яшчэ большыя страты за анэксію Крыма, агрэсію ва Украіне, а таксама за ўмяшанне ў амэрыканскія выбары. Супраць Ірана ЗША ўводзіць новыя санкцыі ў сувязі з ракетнай праграмай, а таксама з варожай дзейнасцю ў рэгіёне, супраць КНДР - у адказ на праведзенае выпрабаванне балістычнай ракеты. Акрамя таго, законапраект абмяжоўвае паўнамоцтвы амэрыканскага прэзідэнта Дональда Трампа, каб той не змог скасаваць ці змякчыць санкцыі без справаздачы перад заканадаўцамі, піша krymr.com.

Расейскі эканаміст, прафесар Чыкажскага ўніверсітэта і ВШЭ Канстанцін Сонін называе галоўнай мэтай новай санкцыйнай ініцыятывы пераразмеркаванне паўнамоцтваў у Вашынгтоне.

- Законапраект, мабыць, прымуць. За першую яго версію прагаласавала абсалютная большасць і ў Сэнаце, і ў Палаце прадстаўнікоў. Нават калі прэзідэнт накладзе вета, яго лёгка пераадолець такой большасцю. Іншая рэч, што ў законапраекце няма новых глабальных захадаў супраць Расеі - гэта, болей, такая ўнутрыамэрыканская навіна, калі ў фокусе той факт, што частка паўнамоцтваў прэзідэнта пераходзіць да Кангрэсу. Цяпер Дональд Трамп не зможа аднаасобна дамовіцца пра нешта з Уладзімірам Пуціным і зняць санкцыі - давядзецца яшчэ пераконваць заканадаўцаў у патрэбе такога кроку.

Палітолаг-міжнароднік, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай гісторыі НАН Украіны Максім Ялі адзначае, што новыя санкцыі здольныя па-свойму закрануць і менскія пагадненні, і еўрапейскія кампаніі.

- Санкцыі супраць Расеі, відавочна, будуць дзейнічаць яшчэ доўга, сама менш некалькі гадоў. Думаю, што ў такіх варунках Украіне варта асцерагацца новага сур'ёзнага абвастрэння канфлікту на Данбасе, а самім ЗША - пагаршэння стасункаў з Еўрапейскім звязам, чые інтарэсы наўпрост закрануць новыя абмежаванні. Калі кампаніям з ЕЗ, перш за ўсё энэргетычным, забароняць удзельнічаць у супольных праектах з Масквой накшталт «Паўночнага струменю-2», то для эканомікі Расеі гэта стане істотнай плягай. Так ці інакш, у Сэнаце законапраект правядзе не больш за два тыдні, пасля чаго адправіцца на подпіс прэзідэнту. У варунках «Крэмлінгейта» Дональд Трамп з найбольшай імавернасцю падпіша санкцыі, каб адвесці ад сябе падазрэнні.

Палітолаг Тарас Беразавец прапануе насельнікам Крыма ня спадзявацца, што выкруты міжнароднай палітыкі прычыняцца да скасавання санкцый супраць самога Крыма.

- Апошнім часам Крэмль зрабіў нават занадта шмат, каб даць падставу ўзмацніць санкцыі. Украіна зазвычай далучаецца да абмежаванняў Еўрапейскага звязу адсоткаў на 80, астатняе, накшталт блакавання расейскіх сайтаў, - прэрагатыва Рады нацыянальнай бяспекі і абароны. ЗША вядуць сваю, самастойную гульню, і занялі, напрыклад, прынцыповую пазіцыю што да Крыму. Так што суцяшальнага прагнозу для анэксаванай паўвыспы я не маю: пакуль акупацыйныя войскі не пакінуць яго, абмежаванні не здымуць. Гарызонт вяртання Крыма можа быць аддаленым, таму нармальных варункаў для бізнэсу там яшчэ доўга не будзе, эканамічная сітуацыя далей будзе пагаршацца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках