16 красавiка 2024, aўторак, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яная мянчанка танцавала на дахах чужых аўто

6
П'яная мянчанка танцавала на дахах чужых аўто

На дахах і капотах аўтамабіляў засталіся ўвагнутасці і драпіны.

Паведамленне пра тое, што п'яная жанчына танцуе на дахах прыпаркаваных самаходаў у адным з двароў на вуліцы Рафіева, паступіла ад жыхароў дома № 83. Патруль міліцыі затрымаў парушальніцу.

Раніцай жанчына прызналася, што падзеі ўчорашняга вечара памятае дрэнна праз моцнае алкагольнае ап'яненне. Два самаходы - Нісан Прэм'ера і Рэно Шафран атрымалі пашкоджанні ад начных танцаў. На дахах і капотах аўтамабіляў засталіся ўвагнутасці і драпіны.

Высветлена, што жанчына 1979 года нараджэння нідзе не працуе, раней прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за распіванне трункаў у грамадскіх месцах, дробны крадзеж і парушэнне правілаў дарожнага руху, паведамляе ГУУС Менскага гарвыканкама.

У дачыненні да жанчыны распачатая крымінальная справа за хуліганства. Санкцыя гэтай часткі артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках