28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балгары правялі самае люднае народнае вяселле ў свеце

2
Балгары правялі самае люднае народнае вяселле ў свеце

На традыцыйнае вяселле сабралася больш за тры тысячы гасцей.

На традыцыйнае вяселле, якое прайшла ў вёсцы Арбанасі, недалёка ад старажытнай сталіцы Балгарыі - горада Вяліка-Тырнава, сабралася больш за 3 тысячы гасцей. З гэтай лічбай арганізатары спадзяюцца трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса, паведамляецца ў сюжэце канала ndt.

Георгій Георгіеў і ягоная нявеста Іва наважылі запрасіць так шмат гасцей з адной умовай: усе маюць быць у традыцыйных балгарскіх строях. Са слоў Георгія, ён хоча «адрадзіць вартасці нашых продкаў, усё, што яны ўважалі за важнае, у тым ліку мараль старажытных балгараў, якая дазволіла ім выжыць на працягу 500 гадоў няволі (на працягу гэтага часу Балгарыя знаходзілася пад уладай Асманскай імперыі - заўвага)».

Малады ўзначальвае няўрадавую арганізацыю, якая займаецца захаваннем балгарскага фальклору. Кажа, што вясельная цырымонія - такая ж, як у старажытныя часы.

- Я і мая нявеста хацелі менавіта такое вяселле, паводле старажытных традыцый. Мы хочам стаць прыкладам для тых, хто імкнецца да тых жа вартасцяў, хоць гэта не наша асноўная мэта.

Як распавёў арганізатар цырымоніі Валянцін Дзімаў, «на вяселлі афіцыйна зарэгістравалі 3065 чалавек. Наш папярэдні рэкорд мы павялічылі на 56 чалавек. Мы б сабралі яшчэ больш, але перашкодзіла спякота». У той дзень тэмпература паднялася да 37 градусаў Цэльсія.

Для гасцей проста на траве расцягнулі абрусы. Кожная даўжынёй 150 мэтраў. Галоўная страва на вяселлі - тушаная цяляціна з бобам. Яе шмат гадзін гатавалі ў велізарных чопах. Акрамя таго, усіх частуюць хатнім віном. Яго блізу двух тысяч літраў. Арганізатары плануюць падаць дзве заяўкі ў кнігу рэкордаў Гінэса: за самае люднае народнае вяселле і самы доўгі вясельны стол (праўда, яго агульная даўжыня не ўдакладняецца).

Дарэчы, маладыя сказалі, што купіць традыцыйныя вясельныя строі яны не здалелі. Давялося шыць зноўку паводле старадаўніх малюнкаў. На гэта пайшло блізу двух гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках