25 красавiка 2024, Чацвер, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сталі часцей з'язджаць за мяжу

7
Беларусы сталі часцей з'язджаць за мяжу

Часцей за ўсё працоўныя мігранты з Беларусі выбіраюць Расею і Польшчу.

Сёлета за першае паўгоддзе з Беларусі за мяжу на заробкі з'ехалі 5018 чалавек. Летась за такі ж перыяд - 3825. Рост працоўнай міграцыі склаў 23,77%.

Большая частка - амаль 60% - едуць на працу ў Расею. «Інтэрфакс» са спасылкай на МУС паведамляе, што туды адправіўся 2991 чалавек, 1119 чалавек з'ехалі ў Польшчу, 432 - у ЗША.

Колькасць мігрантаў, якія выбіраюць нашу краіну для працы, скарацілася за першае паўгоддзе на 22,19%.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, за студзень-чэрвень у Беларусь для працы ўехалі 8627 працоўных мігрантаў супраць 11087 за аналагічны перыяд мінулага года.

Больш за ўсё працоўных мігрантаў прыбыло ў Беларусь з Кітая - 3086, Украіны (2339) і Расеі (1222).

У першым паўгоддзі 2017 года беларусы выязджалі на заробкі ў 22 краіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках